Міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс сустрэўся з амбасадарам Беларусі у Літве Уладзімерам Гаркуном, каб нагадаць Беларусі ранейшыя прапановы літоўскага боку адносна палёгкаў пры перасячэньні беларуска-літоўскае мяжы.
Сёньняшняя сустрэча адбылася па ініцыятыве міністра замежных справаў Літвы А.Валёніса. Ён патлумачыў: “Нашая мэта, каб Беларусь пайшла на дыялёг і каб грамадзяне Беларусі і нашыя грамадзяне, сярод якіх ёсьць нямала этнічных беларусаў, маглі б нармальна кантактаваць празь мяжу”.
Літоўскі міністар, які цягам сваёй перадвыбарчай кампаніі наведаў памежныя зь Беларусьсю рэгіёны Літвы, чарговы раз нагадаў пра шматлікія скаргі памежных жыхароў, якія сутыкаюцца зь велізарнымі цяжкасьцямі, каб наведаць хаця б магілы родных, якія апынуліся на другім баку мяжы. Жыхары памежных вёсак ня раз зьвярталіся і да беларускага кіраўніка непасрэдна, але адказу не дачакаліся.
Пасьля дэнансацыі у 2003 г. часовага пагадненьня паміж урадамі Літвы і Беларусі адносна спрошчанага парадку перасячэньня мяжы, некалькі дзясяткаў пунктаў спрошчанага памежнага кантролю былі зачыненыя. Засталіся толькі міжнародныя пункты кантролю, якіх значна меней. Цяпер, дзеля таго, каб трапіць, да прыкладу, на могілкі за 1-2 кілямэтры празь мяжу ад сваёй вёскі, даводзіцца ехаць 100-200 кілямэтраў.
Паводле міністра замежных справаў Літвы А. Валёніса, прапановы адкрыць шэсьць новых двухбаковых памежных пунктаў Літва перадала Беларусі яшчэ паўтары гады таму, але не атрымала ніякага адказу дагэтуль.
Беларусь таксама не адказала на прапанову Літвы пачаць перамовы адносна правілаў перасячэньня мяжы для грамадзянаў паводле гэтак званай “украінскай мадэлі” – гэта азначае, што Літва выдавала б беларускім грамадзянам візы бясплатна і на даўжэйшы час, а ад грамадзянаў Літвы візы б не патрабаваліся ўвогуле.
Гэткае пагадненьне Літва ужо падпісала з Украінай, і новыя правілы будуць дзейсныя цягам бліжэйшых месяцаў. Міністар замежных справаў Літвы кажа, што Літва гатовая даць такую ж магчымасьць для беларускіх грамадзянаў езьдзіць у Літву па бясплатных візах, “але энтузіязму зь беларускага баку не відаць”.
Амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімер Гаркун у адказ заявіў, што не Беларусь ініцыявала дэнансацыю дамоўленасьці адносна спрошчанага памежнага кантролю, тэрмін дзеяньня якога скончыўся у 2003 г., і што Беларусь не ініцыявала павялічэньне коштаў на візы.
Гэтаксама Уладзімер Гаркун падкрэсьліў, што Беларусь заўсёды спрыяльна ставіцца да прапановаў, якія б дапамаглі спросьціць падарожжы грамадзянаў. Пра тое, чаму Беларусь не адказвала на ранейшыя прапановы Літвы «спрасьціць падарожжы грамадзянаў» і якое стаўленьне Беларусі да цяперашніх прапановаў пра бясплатныя візы, беларускі дыплямат не сказаў пакуль нічога.
Настойлівыя ініцыятывы Літвы, аднак, далі першы плён. Паводле дырэктара консульскага дэпартамэнту літоўскага МЗС Вайдатаса Вярбы, Літва і Беларусь ужо дамовіліся адносна бясплатных візаў для пэнсіянэраў, старэйшых за 65 гадоў. Дагэтуль бясплатныя візы выдаваліся толькі асобам, старэйшым за 70 гадоў. Апрача таго, для візаў памежным жыхарам робяцца зьніжкі у 70% ад кошту.