КАБУЛ. На паўночным захадзе Аўганістану забіты пяць супрацоўнікаў гуманітарнай арганізацыі “Лекары без межаў.” Як паведаміў губэрнатар правінцыі Бадгіс Азізула Афзалі, баявікі абстралялі з засады аўтамабіль супрацоўнікаў місіі. Загінулі грамадзяне Нідэрляндаў, Швэйцарыі, Бэльгіі і два аўганцы.