22 траўня ў Курапатах павінна было адбыцца першае патруляваньне тэрыторыі дружынай створанай рашэньнем Бараўлянскага сельскага выканкама. Ва ўрочышча прыйшлі дружыньнікі – актывісты партыі БНФ, партыі Свабоды, руху “Зубр” і Маладога фронту.
Аднак неўзабаве ў Курапаты прыехалі міліцыянты з управы Менскага раёну і паказалі лідэру партыі БНФ Вінцуку Вячорку й кіраўніку курапацкай дружыны Ўладзімеру Кішкурну пастанову Бараўлянскага сельвыканкаму падпісаную ягоным старшынём Пятром Лапшыным. Паводле гэтага дакумэнту, ранейшае рашэньне выканкаму пра стварэньне народнай дружыны адмененае, бо ніхто зь сябраў дружыны па ахове Курапатаў не жыве і не працуе на тэрыторыі Бараўлянскага сельсавету.
Лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка так пракамэнтаваў гэтае рашэньне:
(Вячорка: ) “Я так разумею, што знайшліся сапраўды добрыя людзі, але над імі знайшліся іншыя, што зразумелі ўсю небясьпеку для гэтага рэжыму вось такой супольнай добрай справы. Знайшліся людзі, якія спужаліся таго, што неабыякавыя беларусы, разам зь беларускай міліцыяй, мелі аберагаць нашую нацыянальную сьвятыню. Зразумела, што для нас гэта абсалютна нічога не мяняе, аберагалі й будзем аберагаць Курапаты. Але гэта проста ў чарговы раз сьведчыць, што прырода гэтай улады, як сыстэмы, не мяняецца”.
Гэтае рашэньне, падпісанае яшчэ 12 траўня, але ўлады трымалі яго ў сакрэце да першага дня патруляваньня Курапатаў. Нічога не сказалі міліцыянты й кіраўніку дружыны Ўладзімеру Кішкурну, які сустракаўся зь імі ўчора і дамаўляўся аб каардынацыі дзейнасьці ў справе аховы Курапатаў. Гаворыць Уладзімер Кішкурна:
(Кішкурна: ) “ Дружына створаная й яна будзе працаваць. Ня хоча ўлада з намі нармальна супрацоўнічаць, на законных падставах – мы будзем усё роўна сваю сьвятыню ахоўваць. І гэты дакумэнт паказаны падпольна тут нічога не мяняе. У панядзелак я паеду ў Бараўлянскі сельсавет і высьветлю што гэта такое. У пятніцу гавораць адно, сёньня паказваюць нешта іншае”.
Лідэр Маладога фронту Павал Севярынец гаворыць, што ня гледзячы на адмену рашэньня аб стварэньні дружыны ён і ягоныя сябры будуць усё адно ахоўваць Курапаты.
(Севярынец: ) “Справа ў тым, што ўлада баіцца Курапатаў. Баіцца, таму й паводзіць сябе так ліхаманкава, неадэкватна. Але грамадзкасьць, Беларускі нацыянальны рух будуць цьвёрда стаяць на сваім – гэтае месца павінна ахоўвацца. Мы будзем гэтага дамагацца. Калі ўлады не дазволяць, мы будзем ахоўваць гэтае месца самастойна”.
Патруляваць урочышча будуць і актывісты Беларускай партыі свабоды.
Актывісты апазыцыйных партыяў і рухаў гавораць, што дружыньнікі будуць прыходзіць у Курапаты штодня. Акрамя назіраньня за парадкам дружыньнікі 22 траўня прыбіралі сьмецьце й фарбавалі крыжы.