Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белсат” пачынае працу


Канал створаны ў рамках польскага грамадзкага тэлебачаньня пры ўдзеле ўраду Польшчы. Праект зацьверджаны і фінансуецца польскім парлямэнтам. Большасьць працаўнікоў “Белсату” — беларусы. Канал працуе на беларускай мове і адрасаваны найперш жыхарам Рэспублікі Беларусь.


У плянах “Белсату” — вяшчаць таксама праз інтэрнэт. Пакуль што на сайце каналу можна паглядзець прамацыйны ролік. У свой першы дзень, 10 сьнежня, “Белсат” працуе ў тэставым рэжыме. Тлумачыць кіраўнік службы інфармацыі Аляксей Дзікавіцкі:
2—3 месяцы мы павінны перайсьці на 16 гадзін

“Тэставае — тры гадзіны. Што да звычайнага рэжыму, праз 2—3 месяцы мы павінны перайсьці на 16 гадзін, як і плянавалася. Як гэта і будзе выглядаць у канчатковым варыянце”.

Тры гадзіны — разам увесь эфір. Арыгінальная праграма пакуль мае адну гадзіну. 10 сьнежня, апроч іншага, можна ўбачыць навіны, запіс рок-канцэрту з удзелам беларускіх выканаўцаў, а таксама сатырычную праграму “Саша і Сірожа”.

Ад 8 студзеня арыгінальны эфір пашырыцца да 2 гадзін. А яшчэ празь некалькі месяцаў працягласьць арыгінальнага эфіру складзе ўжо 4 гадзіны, якія цягам сутак будуць паўтарацца. Апроч навінаў, сатырычных і музычных перадачаў “Белсат” плянуе дэманстраваць ток-шоў, дакумэнтальныя і мастацкія фільмы, тэлевізійныя драматычныя пастаноўкі, аўтарскія праграмы розных жанраў ды іншае.
ёсьць стрэс (...) але таксама і адчуваньне эўфарыі

Але 10 сьнежня галоўная ўвага працаўнікоў скіраваная на першы выпуск навінаў. Далей Аляксей Дзікавіцкі:

“Вядома, ёсьць стрэс: справа новая і даволі вялікая. Ну і спаў дрэнна (сьмяецца), зрэшты, як і мае калегі . Але таксама і адчуваньне эўфарыі, што мы добра падрыхтаваліся, што мы ня мусім выходзіць у эфір абы з чым. Што ўсё працуе і тэхнічна, і інтэлектуальна”.

Убачыць перадачу каналу “Белсат” можна праз спадарожнік “Astra”, а ад студзеня 2008 году — праз спадарожнік “Sirius”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG