Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Віцебскай суполкі БНФ адмовіўся ад удзелу ў выбарах


Радыё Свабода, Віцебск Кастусь Смолікаў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты абласнога савету па Кіраўскай выбарчай акрузе №52. Ён апынуўся адзіным прадстаўніком апазыцыі, вылучаным на выбары ў аблсавет зь Віцебску.

Паводле спадара Смолікава, рашэньне адмовіцца ад удзелу ў выбарах ён прыняў пасьля таго, як нават праз абласны суд на кандыдатаў не ўдалося зарэгістравацца ніводнаму зь іншых дэмакратычных прадстаўнікоў Віцебску.

(Смолікаў: ) “Я напісаў заяву і сёньня аднес — пра тое, што я здымаю сваю кандыдатуру з выбараў у мясцовыя дэпутаты. Матывацыя простая: выбараў у нас няма й гуляць у гульні ўлады я не хачу. Як мне вядома, хто ні зьвяртаўся ў суд, усім адмовілі, і горад Віцебск фактычна застаўся без апазыцыйных кандыдатаў. Таму мы будзем рыхтавацца да нейкіх іншых падзеяў, і ня будзем браць удзелу ў гэтых выбарах, у гэтым фарсе”.

Пасьля адмовы ад удзелу ў выбарах Кастуся Смолікава кандыдатам у дэпутаты абласнога савету застаўся адзіны прадстаўнік апазыцыйных структураў — сябар БСДП (Грамада) Леанід Гаравы з Гарадка. Увогуле ж выбары ў аблсавет атрымаліся амаль безальтэрнатыўныя: толькі ў 11 акругах з 60 балятуюцца два і болей кандыдатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG