Таму, для каго Беларусь — ня проста геаграфічны назоў, а — Радзіма, ня трэба тлумачыць, што такое гімн “Магутны Божа”. Вершы, напісаныя да гэтага шэдэўру нацыянальнае культуры Натальляй Арсеньневай, паклаў на музыку кампазытар Мікола Равенскі.
Зьявіўшыся ў 1919-м у Менску, ён паверыў у ідэалы БНР і пачаў шукаць сваё месца ў нацыянальным адраджэньні. Калі б можна было перанесьціся ў той час, я, нягледзячы на свае больш чым сьціплыя вакальныя дадзеныя, хацеў бы запісацца ў ягоны хор пры Беларускім рабочым клюбе. Равенскі зьбірае народныя песьні на Случчыне, піша музыку да твораў беларускіх паэтаў — у прыватнасьці, да хрэстаматыйных вершаў “Люблю наш край” Канстанцыі Буйло і “О Беларусь, мая Шыпшына” Уладзімера Дубоўкі, зь якім кампазытар блізка сябруе.
Зноў прыяжджае ў Менск пасьля Маскоўскае кансэрваторыі ён у той час, апынуцца ў якім мне ня вельмі хацелася б. Разам з Дубоўкам арыштаваныя дзясяткі сяброў і знаёмых, сярод якіх брат Антон. Зь Міколам, які выкладае ў Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі кампазыцыю й гармонію, пакідаюць вітацца калегі. У 1938-м яго выключаюць з Саюзу кампазытараў і папярэджваюць пра хуткае высяленьне з кватэры...
Старыя жыхары гораду Чэрвеня дагэтуль з сымпатыяй згадваюць Равенскага як рэгента мясцовага царкоўнага хору за часамі нямецкае акупацыі. (Тады, дарэчы, напісаная музыка на Багдановічу “Пагоню”.) Ніхто не асуджае і ягоны ад’езд на Захад, бо гараджане памятаюць, як пасьля прыходу савецкіх войскаў нейкі партызан без суду й сьледзтва застрэліў пасярод вуліцы бяскрыўднага й ціхага чалавека, “злачынства” якога палягала ў тым, што ён быў царкоўным старастам.
У Заходняй Нямеччыне Равенскі выкладаў сьпевы ў беларускіх гімназіях у Рэгенбургу і Остэргофэне, быў рэгентам хору ў праваслаўнай парафіі Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай. Колішні гімназіст, а цяпер дырэктар Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель зь вялікай цеплынёю апавядаў мне пра заняткі спадара Міколы зь беларускімі скаўтамі, для якіх ён напісаў “Гімн ваўчанятаў” і “Скаўцкую малітву”.
Зноў сустрэўся з Равенскім Кіпель у бэльгійскім Лювэне, дзе ва ўнівэрсытэце вучылася шмат беларусаў. Кампазытар пагадзіўся кіраваць студэнцкім хорам, які потым даваў канцэрты ў шмат якіх гарадах Бэльгіі, Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі і атрымаў прэмію на міжнародным фэстывалі ў Брусэлі. Вялікі посьпех мелі кружэлкі хору Равенскага, якія тады ці не адзіныя рэпрэзэнтавалі ў вольным сьвеце беларускую музыку й песьню.
Імя Равенскага вярнулася ў Беларусь толькі ў 1990-я. Аднак дагэтуль застаецца нявыдадзенай ягоная спадчына. Няма ў Менску ні вуліцы яго імя, ні мэмарыяльнай дошкі на будынку Акадэміі музыкі. Але “Магутны Божа” будзе гучаць на нашай зямлі, пакуль будзе Беларусь.
“Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменьні свае хвалы...”