Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Мілінкевіча чакае суд


Альгерд Невяроўскі, Менск Пасьля трох гадзінаў затрыманьня Аляксандра Мілінкевіча выпусьцілі з памежнага пастарунку ў аэрапорце “Менск-2”. Лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі абвінавачваюць у наўмысным пераходзе мяжы па несапраўдных дакумэнтах.

Паводле Адміністратыўнага кодэксу Беларусі, Аляксандру Мілінкевічу пагражае вялікі штраф альбо да двух месяцаў папраўчых работаў.

Адлятаючы на саміт кіраўнікоў краінаў НАТО ў Рыгу, Аляксандар Мілінкевіч у часе пашпартнага кантролю ў менскім аэрапорце памылкова даў пашпарт свайго сына (таксама Аляксандра), куды яму паставілі штамп аб выезьдзе зь Беларусі. Памылку заўважылі толькі ў Рызе латвійскія памежнікі і паставілі штамп аб уезьдзе ў Латвію ўжо ўласна ў пашпарт самога спадара Мілінкевіча.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў сказаў радыё Свабода, што думаў вырашыць гэтае непаразуменьне па прылёце ў Менск. Але ў менскім аэрапорце яго затрымалі і цягам трох гадзінаў складалі пратаколы аб правапарушэньні. 30 лістапада матэрыялы гэтай справы зьбіраюцца перадаць у суд.

Мілінкевіч гаворыць, што пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўладаў. І таму ня дзівіцца, што тыя, выкарыстаўшы памылку, цяпер прыцягнуць яго да адказнасьці.

У часе рыскага саміту НАТО Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з шэрагам уплывовых заходніх палітыкаў, у тым ліку з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. 12 сьнежня ў Страсбуды Мілінкевіча павінны ўганараваць прэміяй Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG