(Валер Карбалевіч: ) “Калі расейскіх журналістаў у Беларусь прывозяць рэгулярна, то з прадстаўнікамі ўкраінскіх мэдыяў такое здараецца ўпершыню. Таксама ўпершыню за дванаццаць гадоў кіраваньня Лукашэнка зладзіў для іх прэсавую канфэрэнцыю. Мусіць, сапраўды нешта мяняецца для беларускага рэжыму ў геапалітычным пляне, калі робяцца такія захады? Якое агульнае ўражаньне ад гэтай прэсавай канфэрэнцыі? Ці толькі на ўкраінскую аўдыторыю разьлічанае гэтае мерапрыемства? Ці тут меліся на ўвазе і іншыя пасланьні ў іншым кірунку?”
(Уладзімер Падгол: ) “Я лічу, што галоўным адрасатам пасланьня быў Пуцін. Кіраўніцтва Ўкраіны — другасны адрасат. І традыцыйна базавае пасланьне — беларускаму народу”.
(Віктар Марціновіч: ) “На ўкраінскага гледача й слухача гэтая прэсавая канфэрэнцыя была скіраваная ў апошнюю чаргу, у другую чаргу — на беларускага. Сапраўды, галоўным адрасатам быў Крэмль.
Што да агульных уражаньняў, то, падаецца, Лукашэнка губляе палемічны навык. Таму што ўчора ён зрабіў некалькі заяваў, якіх я на яго месцы не рабіў бы. Напрыклад, заява пра фальсыфікацыю выбараў — гэта проста інфармацыйная бомба, якая б’е ў імідж краіны, чыноўнікаў. Таму, каб не губляць навыкаў, кіраўніку дзяржавы трэба часьцей ладзіць прэсавыя канфэрэнцыі”.
(Карбалевіч: ) “Хачу заўважыць, што гэты тэзіс пра фальсыфікацыі выбараў ня быў проста экспромтам. Таму што пазьней ён быў паўтораны ў вечаровых выпусках беларускіх тэлеканалаў, дзе звычайна ўсё падчышчаецца. То бок, гэта была сьвядомая заява.
Давайце найперш пагаворым пра беларуска-ўкраінскія дачыненьні. Вельмі дарэчы зьявілася пытаньне пра саюз Беларусі і Ўкраіны. І Лукашэнка даў зразумець, што ён ня супраць. Але з кантэксту ягоных разважаньняў вынікае, што гэта саюз ня трох славянскіх дзяржаваў — Беларусі, Расеі і Ўкраіны, які Лукашэнка прапагандаваў у 90-я гады мінулага стагодзьдзя, а саюз, скіраваны супраць Расеі. Пра гэта сьведчыць і ягоная рэпліка наконт моцных дзяржаваў, якія ганарацца сваёй сілай, і фактычна прапанова ўзгадняць тарыфы на пракачку праз сваю тэрыторыю расейскіх энэрганосьбітаў. Навошта гэтае пасланьне для ўкраінскай аўдыторыі?”
(Падгол: ) “Я б дадаў, што гэты саюз супраць ня толькі Расеі, але і Эўропы. Лукашэнку сказаў, што з гэтай дзяржавай ці саюзам лічыліся б усе, бо гэта горла і Расеі, і Заходняй Эўропы. То бок, з кантэксту вынікае, што з стварэньнем такога саюзу можна было б узяць за горла й Расею, і Эўропу”.
(Марціновіч: ) “Тут вельмі складана казаць пра нейкае пасланьне да ўкраінскага насельніцтва ці кіраўніцтва. Хоць прагучалі нейкія словы пра саюз ды іншае, але ў мяне ня ўзьнікла ўражаньня, што гэта нейкія канкрэтныя прапановы, у якія сам Лукашэнка верыць. За кожным тэзісам такога кшталту стаіць сыгнал Расеі.
Адным з чыньнікаў любога саюзу паміж дзяржавамі зьяўляецца вайсковае супрацоўніцтва. Таму не разумею, як можна казаць пра саюз, калі Ўкраіна рухаецца ў НАТО, а ў Беларусі цесныя вайсковыя кантакты з Расеяй. Тое ж можна казаць і пра палітычны саюз. Бо Ўкраіна рухаецца да Эўразьвязу. А Беларусь дасюль рухалася да Расеі. Цяпер узьніклі супярэчнасьці з Расеяй, Менск ня ведае, што рабіць — і кідаецца ў розныя бакі.
Напрыклад, старшыня Палаты прадстаўнікоў прыехаў на Беларуска-нямецкі форум, каб даць сыгнал ЭЗ. Гэтая прэсавая канфэрэнцыя — таксама крок яшчэ ў адзін бок. Гэтыя кіданьні стратэгічна не прадуманыя, а проста рэакцыя на крызіс у дачыненьнях з Расеяй”.
(Карбалевіч: ) “Сапраўды, як адзначылі мае суразмоўцы, хоць прэсавая канфэрэнцыя ладзілася для ўкраінскіх журналістаў, але на ёй лунаў вобраз Расеі. Што ж хацеў давесьці Лукашэнка Маскве?”
(Падгол: ) “Па-першае, Лукашэнка ўпершыню фіксаваў, што няма саюзнай дзяржавы, саюзу — бо няма роўных стасункаў. А вінаватая ў гэтым Расея. І гэта “пачварна”, заявіў кіраўнік Беларусі. “Советская Белоруссия” замяніла гэтае слова на слова “дзіўна”.
(Карбалевіч: ) “Тут цікава, што прэзыдэнцкая газэта цэнзуруе кіраўніка дзяржавы, ягоныя выступы”.
(Марціновіч: ) “Лукашэнка хацеў давесьці Маскве, што беларуская замежная палітыка сапраўды шматвэктарная, што ў Беларусі можа быць і ўкраінскі, і эўрапейскі вэктар. Але я ня думаю, што ў гэтым можна кагосьці запэўніць.
Колькі часу таму МЗС Расеі давяло афіцыйнаму Менску, што ён не павінен больш ладзіць паездак і прэсавых канфэрэнцыяў для расейскіх рэгіянальных журналістаў. Цалкам верагодна, што гэтае мерапрыемства для ўкраінскіх журналістаў стала такім адказам Маскве. Так бы мовіць, калі вы супраць выкарыстаньня расейскіх журналістаў для піяру, то мы будзе ладзіць такія прэс-туры й прэсавыя канфэрэнцыі для польскіх, эўрапейскіх, іншых журналістаў”.
(Карбалевіч: ) “Нарэшце, галоўны адрасат усіх выступаў Лукашэнкі — беларускі электарат. Украінскія журналісты моцна хвалілі Лукашэнку, ягоную палітыку. А беларускі лідэр, як заўсёды, сьціпла апавядаў, як ён любіць свой народ, а народ любіць яго. Прычым, некаторыя тэзісы паўтараюцца ўжо шмат разоў, з выступу ў выступ, напрыклад, сюжэт пра нямоглых людзей, якія дзесяцігодзьдзі ляжалі, а перад выбарамі 1994 году патрабавалі, каб іх паднялі, каб прагаласаваць за Лукашэнку. А якім вам бачыцца пасланьне беларускаму насельніцтву з вуснаў Лукашэнкі на гэтай прэсавай канфэрэнцыі?”
(Падгол: ) “Тры мэсыджы беларускаму электарату з выступу Лукашэнкі. Першае, беларуская мадэль разьвіцьця — самая лепшая ў сьвеце. Другое, ён зьяўляецца ў беларускім грамадзтве ідэальным і непераможным сацыяльным ідалам, які мае давер амаль 100% насельніцтва.
Трэцяе, галоўнае ў гэтай мадэлі — гэта моц Лукашэнкі, а закон — нішто. Кіраўнік дэманстраваў перавагу сілы над законам. Два прыклады. На выбарах за яго прагаласавала 93,5%, але каб Эўропа іх прызнала, ён загадаў паменшыць колькасьць галасоў. І гэта падаецца як гонар.
Другі прыклад. Лукашэнка расказваў пра барацьбу з бандытамі. Ён даў загад міністру ўнутраных справаў, сілавыя органы павялі рашучы наступ на бандытаў — і апошнія, як перадае “Советская Белоруссия” словы Лукашэнкі, зьніклі з краіны. Насамрэч, Лукашэнка сказаў, што бандытаў расстрэльвалі на месцы, гэта значыць, без суду й сьледзтва. Гэта гімн аўтарытарызму”.
(Марціновіч: ) “За выключэньнем тых момантаў, пра якія сказаў спадар Падгол, там больш не было нічога новага. Бадай, адзіным новым было тое, што гэтыя рэчы Лукашэнка казаў для ўкраінскіх рэгіянальных журналістаў.
Тут больш важна, што павінны зразумець з гэтай прэсавай канфэрэнцыі беларускія грамадзяне. Па-першае, у беларуска-расейскіх дачыненьнях поўны швах, крызіс — горш, як цяпер, не было. Па-другое, зімой, калі нам будзе халодна й тарыфы за камунальныя паслугі значна падвысяцца, ёсьць побач Украіна, зь якой мы сябруем”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам, складаная геапалітычная, зьнешнепалітычная сытуацыя, у якой апынуўся кіроўны рэжым, ціск і з Масквы, і з Захаду вымагаюць шукаць іншых апірышчаў — ці, як казалі мае суразмоўцы, кідацца ў розныя бакі. Было шмат спробаў знайсьці такія пункты апоры, як Кітай, Вэнэсуэла, Іран. І вось Лукашэнка прадэманстраваў намер наладзіць стасункі з Украінай і адначасова прадэманстраваць Расеі, што Беларусь можа знайсьці сабе іншых саюзьнікаў”.