У выданьне ўключаныя інтэрвію і ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў на Кастрычніцкай плошчы і тых, хто быў тады зьняволены. Таксама тут зьмешчаны ўспаміны журналістаў, якія былі ўдзельнікамі падзеяў Вясны-2006. Сярод іх –рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько, журналісты Зьміцер Панкавец і Арцём Лява.
У кнізе падаецца падрабязная хроніка падзеяў ад моманту абвяшчэньня прэзыдэнцкіх выбараў пры канцы 2005 году да разгону мітынгу ў Менску 25 сакавіка 2006 году. Кніга ілюстраваная фатаздымкамі. Яе склалі праваабаронцы і журналісты. Кніга "Верым! Можам! Пераможам!" надрукаваная ў Беластоку.
Гл. таксама "Плошча. 19.03-25.03.2006": кніга "Бібліятэкі Свабоды"