Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Булгакаў: “Беларусь пры Лукашэнку, як і пры Машэраву і іншых кіраўніках, была прадажнай дзеўкай...”


Радыё Свабода У сераду, 15 лістапада, а 13-й гадзіне паводле менскага часу, на нашым сайце адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з галоўным рэдактарам часопісу “ARCHE” Валерам Булгакавым. Перад пачаткам онлайн-канфэрэнцыі Валер Булгакаў выказаў сваё бачаньне беларуска-расейскіх узаемаадносінаў.

(Булгакаў: ) “Беларусь пры Лукашэнку, як і пры Машэраву і іншых кіраўніках, была прадажнай дзеўкай, якая прадавала Расеі свой гонар. Гэты гонар складаўся зь яе этнічных своеасаблівасьцяў – мовы, культуры, аўтэнтычных традыцыяў і гэтак далей.

Расейская імпэрыя заўсёды заахвочвала асыміляцыю. І акурат гэтымі тэндэнцыямі былі выкліканыя беспрэцэдэнтныя інвэстыцыі ў беларускую прамысловасьць, пачынаючы з канца II усясьветнай вайны. Японскі палітоляг Кімітака Мацухата пісаў, што нібыта савецкае кіраўніцтва столькі інвэставала ў Беларусь з 1945 году таму, што тут загінуў кожны трэці. Але насамрэч падзеі II усясьветнай вайны проста паказалі, што беларусы значна больш, чым украінцы або прыбалты, захоўваюць ляяльнасьць расейскай мэтраполіі.

Каб нарасьціць яе і перадухіліць магчымасьць ператварэньня беларусаў у нацыю, імпэрыя кінула яшчэ большыя сілы. Лёгіка ў савецкага капіталу была такая ж, як і ў заходняга. І першы, і другі імкнуліся ў зону павышанай інстытуцыйнай стабільнасьці.

З гэтага пункту гледжаньня, апошнія газавыя ініцыятывы Расеі паказваюць, што там пачалі ўсьведамляць, што Беларусі ўжо няма чаго прадаваць у сымбалічным пляне. Беларусы сталі ўжо амаль такія самыя, як і расейцы, таму рэсурс продажы гонару практычна скончаны. Калі гэтая лёгіка слушная, дык нас непазьбежна чакае сур''ёзнае падвышэньне цэнаў на газ”.

Задайце пытаньне Валеру Булгакаву на нашым форуме.
XS
SM
MD
LG