Я веру, што Дом літаратара вернецца да нас.
Усю ноч на 30 жніўня ідзе дождж, і кожная кропля, здаецца, гаворыць мне: “Дом! Дом-м! Дом-м”.
Сёньня мы апошні раз зьбіраемся ў нашым Доме літаратара…
Дом-м!
Тонкая, як бярозка, Жэня Янішчыц чытае са сцэны:
“Ты пакліч мяне, пазаві; Мы заблудзімся ў хмельных травах Пачынаецца ўсё з любві…”
Дом-м!
Непаўторная ўсьмешка Максіма Танка і яго працягнутая рука: “Як жывецца? Што пішацца?”
Дом-м!
Мы сядзім з Васілём Быкавым у кабінэце, і я чую яго ціхі, мудры голас: “Калі табе цяжка, Оля, узгадвай пра папярэднікаў, якія засталіся ў Сыбіры навечна”.
І песьня, якую пяе Янка Брыль, галасы, словы, і зборнік вершаў. Там – заціхлая ўвага залі, воклічы – зьезды… І тое, што чытае Беларусь, над чым яна задумваецца, з чаго пакеплівае, што любіць.
Яны хочуць, каб усё гэта зьнікла, разьвеялася. Яны мучаць нас судамі, параграфамі, усёй няпраўдаю, якая і складае іхнюю сутнасьць. Яны душаць ўжо галасы, усьмешкі, словы памерлых, якімі поўніцца гэты дом.
Але я іх чую. І яны кажуць мне: “Няўжо ты ня ведаеш, што Дух неўміручы? Пачынаецца ўсё з мовы, і не заканчваецца ніколі…”
Я ўжо ня слухаю дождж і кроплі-цьвікі. Я слухаю іх.
Я веру, што Дом літаратара застанецца – ў нас, з намі, пасьля нас…
*** Вольга Іпатава – першая і пакуль адзіная жанчына старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2002-2004 гады). Нарадзілася ў гарадзкім пасёлку Мір Карэліцкага раёну Меншчыны. Пасьля сьмерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме. Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Настаўнічала, працавала на тэлебачаньні, ў газэтах “Літаратура і мастацтва” і “Чырвоная зьмена”, у часопісе “Спадчына”. Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны” і мэдалём Францішка Скарыны.
Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!
Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00
E-Mail: svaboda@rferl.org
Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 266 39 52
Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды” Валянцін Акудовіч: Вялікі Інкогніта Сьвятлана Марэцкая: «Веру ў сапраўднае каханьне» Адам Глобус: “Людзям я ня веру. Я веру сабе" “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі” Эла Мацьвіенка: “Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася” a.Андрэй Сідаровіч: “І сёньня дыхаю паветрам сакавіка” “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Ян Чыквін: “Жыцьцё – гэта сьвятое дзейства”