У продажы зьявілася кніга Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на плянэце Зямля”. На яе вокладцы пазначаны тытул сэрыі “Беларускі кнігазбор”. Сама вокладка таксама аформленая ў стылі гэтае, званае "чырвонай", сэрыі. Аднак кнігазбораўцы заяўляюць, што да выпуску кнігі Янкі Сіпакова ня маюць ніякага дачыненьня. Гаворыць кіраўнік Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Белкнігазбор” Кастусь Цьвірка:
(Цьвірка: ) “Са зьдзіўленьнем убачылі, што пад знакам нашай сэрыі выйшла кніга, якая зусім і не адпавядае гэтай сэрыі, і ня нашым выдавецтвам выдадзеная”.
Выдавецкая сэрыя “Беларускі кнігазбор” вядомая ў краіне ўжо больш за дзесяць гадоў. За гэты час пад яе вокладкамі выйшла больш за паўсотні тамоў выбраных твораў самых знаных беларускіх літаратараў. Спадар Цьвірка кажа, што да падрыхтоўкі выданьняў пад такім таварным знакам выдавецтва падыходзіць вельмі прынцыпова і адказна.
(Цьвірка: ) “Пад гэтай вокладкай даюць творы хаця й вядомага нашага пісьменьніка і майго сябра Янкі Сіпакова, але творы, якія зусім не адпавядаюць гэтай нашай сэрыі. Ды хоць бы яны і адпавядалі, хоць бы гэта была клясыка, усё роўна бяз нашага ведама, бяз нашай рэдакцыі такія кнігі выдаваць ну ніяк немагчыма”.
Кастусь Цьвірка лічыць такі крок іншага выдавецтва наўмысным дзеля разбурэньня чытацкага даверу да выданьняў “Беларускага кнігазбору”. А кіраўнік выдавецтва “Харвест”, у якім выйшла скандальная кніга, Юры Хацкевіч заявіў нашаму радыё, што нічога ня ведаў пра існаваньне “Беларускага кнігазбору”.
(Хацкевіч: ) “Мы выдалі беларускага пісьменьніка і ён сам прасіў, каб выдалі ў гэтай сэрыі. Мы сапраўды ня ведалі, што сама сэрыя абароненая і што трэба зь імі ўзгадняць. Мы нават ня ведалі, што існуе такое аб’яднаньне. Мы пра гэта проста нічога ня ведалі. Гэта недахоп інфармацыі”.
Аўтар кнігі Янка Сіпакоў ад камэнтароў адмовіўся, сказаўшы пры гэтым што ўзьніклая сытуацыя – гэта спрэчка суб’ектаў гаспадараньня.