“ЛіМ”, 1936 год:
“Сёстры далёкай Іспаніі! Мы разам з усімі свабоднымі советскімі жанчынамі, дзецьмі, разам з усімі працоўнымі нашай неабдымнай радзімы гаворым вам: “Будзьце да канца мужнымі і непахіснымі, нашы сяброўкі, і вы пераможаце! Помніце заўсёды словы народнай гераіні Даларэс Ібаруры: “Лепш памерці стоячы, чым жыць на каленях!”… Па даручэнню агульнага схода жонак пісьменнікаў: Беці Александровіч, Елена Броўка, Марыя Бранштэйн, Ніна Глебка, Хана Лынькова, Дзіна Харык, Платнер”.
“ЛіМ”, 1946 год. Заслужаны артыст БССР С.Бірыла:
“Пяцігадовы план БССР — гэта вялікі крок наперад… Не пройдзе і пяці год, як жыхары Мінска ўбачаць на вуліцах сваёй сталіцы аўтамабілі з маркаю Мінскага завода. На нашых шырокіх прыгожых вуліцах мы ўбачым мноства веласіпедаў беларускай вытворчасці, на якіх рабочыя спяшаюцца на завод, а ў пагодны летні дзень школьнік імчыцца за горад на адпачынак”.
“Советская Белоруссия”, 1986 год. Паведамленьне ТАСС:
“Раніцай 3 кастрычніка на савецкай атамнай падводнай лодцы з балістычнымі ракетамі на борце, у раёне прыкладна 1000 км на паўночны ўсход ад Бэрмудзкіх астравоў у адным з адсекаў адбыўся пажар… На борце падводнай лодкі ёсьць пацярпелыя. Тры чалавекі загінулі. Камісія спэцыялістаў у Маскве прааналізавала сытуацыю. Камісія прыйшла да высновы, што небясьпекі несанкцыянаваных дзеяньняў зброі, ядзернага выбуху і радыяактыўнага заражэньня навакольля няма”.