(Дзед Мікола зь Вялейкі) “Некалі я пытаньне Вам задаваў. Цяпер Вы задалі актуальнае пытаньне: колькі трэба грошай чалавеку, каб пражыць. Па-людску ці як…кожны жыве, як можа, гэта зразумела. Але я Вам задаваў сустрэчнае пытаньне: як Вы мяркуеце, ці хапае Вам гэтай платы на Ваша сумленнае жыцьцё. Мы, беларусы, прызвычаіліся ўжо выжываць…І выжываем і будзем выжываць, як можам…Карацей кажучы, усё залежыць ад чалавека. Я мяркую, гэта індывідуальна. Як ён хоча, так ён і жыве. Хоча жыць лепш, трэба браць лапату і капаць. Ну, а астатняе ня ведаю…Прадаваць радзіму за нейкія капейкі мы не зьбіраемся…Што яшчэ Вам магу сказаць?”
(Спадар) “Я хачу, каб зьвярнулі ўвагу на інтэлектуальную няздатнасьць нашага Лукашэнкі і яго атачэньня. Таму што гэта ён такую думку падаў. Добра сказаў адзін разумны чалавек нешта накшталт такога: “Лидеры во век не брали в толк, что идея, брошенная в массы, – это девка, брошенная в полк.” Вось ён кінуў такі заклік пра тое, каб у ЖЭСах, у паліклініках і гэтак далей усталяваць плату пад нейкім прыкрыцьцём, крыўляньнем… “Калі ты хочаш, каб лепш цябе абслугоўвалі, ты павінен плаціць,” – я чуў, як ён гаварыў. Вось гэта дзеўка, якую кінулі ў полк. У нас трэба разумець, што пасадзі сьвіньню за стол, яна і ногі на стол. І гэтая ідэя наконт аплаты…І тыя, хто працуе бяз гэтай аплаты, нічога ня хочуць рабіць. Яны толькі ў рукі чалавеку глядзяць. А калі не глядзіць у рукі, дык ён фармальна адбіваецца. У нас вялікая катастрофа адбываецца з-за гэтага. ЖЭСы зьдзекваюцца зь людзей самым натуральным чынам, даводзяць іх да інфаркту, да інсульту. У мяне мала часу, а то я б Вам распавёў, як пакутуюць нашыя людзі, я ды іншыя, я б паказаў канкрэтна, даў бы прозьвішчы, нумары тэлефонаў, каб ведалі. Такога нідзе, нават у рабстве такога не было. А ў паліклініках што робіцца?! Вось у 6 паліклініцы Савецкага раёна мне кажуць: “Калі Вы будзеце прасіць гэтыя лекі, я вызываю міліцыю!” Вось як!”
(Спадар) “У 90-х гадах, каб заахвоціць прыход замежных інвэстараў у эканоміку Беларусі прагучала з афіцыйных крыніц: “Прыходзьце, у нас танная працоўная сіла.” Сёньня гэтым і вызначаецца наш заробак. А за настаўнікаў адзначу: узровень аплаты павінен быць эўрапейскім, плюс сацыяльная і прававая абароненасьць. Дзякуй.”
(Спадарыня) “Будзьце ласкавы, скажыце. Неяк радыё аб’яўляла, што Клінтан выдаў сваю кніжку на рускай мове. Дзе яе можна набыць (яна ў Растове-на-Доне будзе друкавацца) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?”
(Спадар) “Добры дзень. Хачу пракамэнтаваць званок адной спадарыні, якая надоечы тэлефанавала і расьпіналася, лаючыся на Вас і Вашае радыё, гаварыла, які Лукашэнка малайчына, усе мы жывем добра, у нас чысьціня і парадак і гэтак далей. Словы “чысьціня і парадак” я б узяў у двукосьсе. Можа, яна па сабе мяркуе, як усе жывуць. Ну, няхай Бог ёй будзе судзьдзя. У яе, магчыма, праблемы са зрокам – далей за свой нос нічога ня бачыць. Таму мая ёй парада, надзець акуляры і праехаць па рэгіёнах, скажам так, па глыбінцы. Няхай яна праедзе і паглядзіць, як там жывуць, правільней сказаць не жывуць, а існуюць людзі і якая там чысьціня і парадак. Таксама хачу ёй прапанаваць зрабіць падарожжа па цывілізаваным эўрапейскім краінам, напрыклад, па краінам Скандынавіі. Адразу скажу, што жывуць яны не параўнальна лепш за нас. Думаю, што ў гэтым яна са мною пагадзіцца, бо гэта аксіёма і не патрабуе ніякіх доказаў. Наконт чысьціні і парадку мы ад іх таксама вельмі адстаем, а калі сказаць дакладна, то адстаем безнадзейна. І там нікому не прыйдзе ў галаву хваліць свайго прэзыдэнта за тое, што яны добра жывуць. Дзякуй за ўвагу.”
(Спадар) “Я хацеў бы перадаць дзяўчыне, якая тэлефанавала з Бабруйску і казала, што вельмі добра жывецца, няхай хоць раз зьезьдзіць у Эўропу і параўнае кошты беларускія і краінаў, што знаходзяцца ў Эўразьвязе. Акрамя таго, там сярэдні заробак складае 2 500 эўра, у адрозьненьне ад нашых 130. У нас дзесятак яек каштуе больш, чым у Эўропе. Наша малако каштуе больш, чым у Эўропе. І гэтак далей. Дык вось, яна будзе шчасьлівая толькі да часу, калі ў яе зьявіцца сям’я. А потым яна гэта зразумее. Шчасьліва. Усяго Вам добрага.”
(Спадар) “Тут мяне як токам ударыла. Адна кабета патэлефанавала і сказала, каб Лукашэнка кінуў сваё прэзыдэнства і заняў месца яе мужыка, які на нейкім сьвінакомплексе робіць галоўным інжынэрам. Дык вось я думаю, ці не аб’елася гэтая баба мясам ці салам? І хацеў бы пачуць меркаваньне яе мужыка, ці згодны ён мяняцца, каб заняць яго пасаду. Дзякуй.”
(Спадар) “Прывітаньне “Свабода.” Можна сказаць, што я Ваш сталы слухач. Да Вас патэлефанавала жанчына, якая сказала, што ў нас усё прыгожа, прыгожыя вуліцы, высокія стыпэндыі…Я быў студэнтам, я ведаю, што высокія стыпэндыі цяпер. Але каля кожнага інтэрнату паставілі шапікі з вялікім выбарам піва. І цяпер студэнты на гэта марнуюць усю стыпэндыю. Тое, што ў нас прыгожа на вуліцах, гэта так. Але законы…Яна, мабыць, яшчэ не сутыкнулася зь імі…Яна любіць нашу Беларусь вачамі, мне так здаецца. Дзякуй.”
(Спадар) “Студэнтка з Бабруйску хваліць Лукашэнку. Паўсюль вуліцы чыстыя, гарады прыбраныя, у час плацяць ёй гэтую “пэнсію.” А адкуль жа гэтая пэнсія? Гэта ўсё народныя грошы. Гэта ўсё не даплачваюць нам, пэнсіянэрам. А калі ласка, студэнтка, паедзь ты па Беларусі, паглядзі, якія вёскі брудныя, няма дарогі, няма, дзе жыць людзям, недзе і дроў не хапае на зіму. Дык ужо палова вёсак памерла, і ўся зямля зарасла травою. Ты прыглядзіся, як людзі жывуць, калі ты хваліш толькі гарады. А адзін лукашыст ухваляе візыт Лукашэнкі на Кубу: “Ён там разумна выступаў.” Ды нічога добрага ён там не навыступаў. Яму няма больш куды ехаць, акрамя Кубы, сустракацца з гэтым Уга Чавэсам, з папуасам. Ды ён заклікае гэтых людзей усіх, сусьветную грамадзкасьць, да Трэцяй сусьветнай вайны. Вось падумайце, слухачы, пра што ён там выступаў.”
(Спадарыня з Гародні) “Прывітаньне, “Свабода”! Хачу адказаць на пытаньне тыдня: як Вы ставіцеся да ўсынаўленьня дзяцей за межамі Беларусі. Стаўлюся станоўча. Таму што ведаю, што гэтых дзетак, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах і інтэрнатах, нічога добрага не чакае. Я калісьці сама працавала ў маладосьці ў дзіцячым доме, ведаю лёс гэтых дзяцей. Большая частка іх потым знаходзяцца ў турмах або становяцца прастытуткамі. Іх нічога добрага ў нас не чакае. Трэба толькі падзякаваць тым добрым людзям за межамі нашымі, якія хочуць нашых дзетак усынавіць, якія хочуць даць гэтым дзеткам добрае жыцьцё. І тое, што нашыя чыноўнікі цяпер па тэлебачаньню крывадушнічаюць і гавораць, што яны ўсё зробяць для гэтай дзяўчынкі, якая засталася ў Італіі, каб ёй было добра, гэта проста крывадушша. Няхай хоць адзін з гэтых чыноўнікаў пакажа прыклад. Яны маюць высокія пасады, добры заробак…Няхай пакажуць прыклад і возьмуць хоць адно дзіцятка, якое абдзеленае лёсам. А то і сам ня гам, і нікому не дам. Гэта проста палітыка і крывадушша. Дзякуй.”
(Спадар) “Прывітаньне, Радыё Свабода! Я хацеў вось запытацца. У Белгазэце напісана, што Ларыса Грыбалёва вырашыла, так бы мовіць, абвесьціць свой ліст, дзе будуць сотні самых гламурных і прыгожых людзей нашай рэспублікі. Можа ў Ларысы Грыбалёвай ён будзе залежны ад некаторых людзей, бо, як спадар Кулінковіч казаў, можа хто выкрасьліць з гэтага сьпісу каго, Вольскага ці можа яго…А вось які б Вы падалі ліст самых гламурных і стыльных людзей нашай рэспублікі? Дзякуй.”
(Спадарыня) “Пра словы чалавека, які выступаў у Нацыянальнай бібліятэцы і сказаў, што Скарына пісаў трактаты. Да ведама “знаўцы беларускай гісторыі” хачу сказаць, што Скарына першадрукаром быў. Ён быў першым чалавекам, які надрукаваў Біблію на беларускай мове. І яшчэ быў адзін друкар родам зь Беларусі, нарадзіўся ў Магілёўскай губерніі, а прозьвішча яго Іван Федаровіч, рускае прозьвішча Іван Фёдараў. Ён паехаў у Піцер і там нейкі час жыў і працаваў, і надрукаваў першую кнігу на рускай мове. Называлася яна “Апостал.” У наш час гісторыкі шукаюць месца, дзе можа захоўвацца гэтая кніга. Ёсьць кнігі з падобным шрыфтам, але не “Апостал.” Некаторы час Іван Фёдараў жыў і працаваў на Ўкраіне ў горадзе Львове. Ёсьць паліграфічны інстытут, які носіць яго імя.”
(Спадарыня з Магілёву) “Разумніца Віка. Цалкам нармальны зрабіла выбар – вырашыла застацца ў Італіі. Тут у Беларусі яе лічаць недаразьвітай, а ў Італіі лічаць, што яна цалкам нармальная. Але калі Віка ў чарговы раз, мабыць, прыяжджае да “прыёмных бацькоў” зь Беларусі на аздараўленьне, бачаць, як яна зьмянілася ў горшы бок. На чацьверты раз сэрца “прыёмных бацькоў” не вытрымала, і яны вырашылі не адпускаць яе ад сябе. У Беларусі ў Вялейскім інтэрнаце нічога добрага яе не чакае. Ёй ці апрануць сарочку з доўгімі рукавамі і адправяць у вар’яцкі дом, ці насамрэч яна сябе пагубіць. А хворымі я лічу тых людзей, якія з-за Вікі спыняць вываз дзяцей на аздараўленьне за мяжу.”