Дафантамасаўскай парой самымі ўлюбёнымі фільмамі юначай аўдыторыі былі фільмы пра шпіёнаў. Асабліва ўражваў там абсталюнак варожых рэзыдэнтур – бамбукавыя жалюзі на вокнах, журнальны столік, на які галоўны рэзыдэнт усьпіраў свае ногі, круцёлка-вэнтылятар пад нізкаю стольлю. Звычайна ў офісах знаходзіліся два рэзыдэнты: стары і малады. Стары сядзеў, раскінуўшыся ў фатэлі, а малады хадзіў з кута ў кут і паліў цыгарэты “Кэмэл” альбо нэрвова жаваў гумку. У офіс абавязкова заходзіла маладзіца ў страшэнна кароткай спадніцы: прыносіла віскі з содавай. Малады казеліў на яе вокам, а стары, заўважыўшы гэта, сіпла прамаўляў што-небудзь накшталт: “Шэф вамі не задаволены”.
Неўзабаве з прыцемнага і задушнага, атручанага гукамі джазу пакою дзея пераносілася ў разьлеглы кабінэт. “Дазвольце ўвайсьці, таварыш палкоўнік”, – пытаўся ад дзьвярэй каржакаваты, падобны да браніраванага сэйфа вайсковец, і заля азывалася стрыманым шэптам: “Нашы!” Пры гэтым не было розьніцы, хто сядзеў у кабінэце. І ўсходнія немцы, і паўночныя карэйцы – для нас усе яны былі “нашымі”.
Не пасьпявалі заходнія агенты разгарнуць сваёй дзейнасьці, як іх ужо здымалі на камэру. Нашы палкоўнікі потым уважліва праглядалі зьняты кінаматэрыял. Шпіёнскую агентуру часьцяком выяўлялі і абясшкоджвалі простыя савецкія піянэры. У фільме “Аквалянгі на дне” варожы агент спрабаваў у тым самым аквалянгу і зь фінкай за поясам прыхавацца ў нэўтральнай вадзе. Не атрымалася. За ім нырцануў піянэр, дагнаў, зьдзёр з дарослага бугая, выпускніка шпіёнскай школы аквалянг і надаваў пад вадой кухталёў. І паджылыя цёткі, якія таксама забрыдалі ў кіно, радаваліся разам з намі і захоплена выдыхалі: “А ці будзеш?”
Самай захапляльнай карцінай гэтага жанру была “Апэрацыя “Кобра” Сталінабадзкай кінастудыі. Мы, падлеткі, глядзелі фільм разявіўшы раты. Кінадзея адбывалася дзесьці на мяжы з Аўганістанам, і там заходні агент паўстаў у асобе Карлсана (таго самага, што жыў на даху). Ён спрабаваў пераляцець дзяржаўную мяжу з дапамогаю прымацаванага да галавы прапэлера, які круціўся цішэй ад вэнтылятара ў офісе галоўнага рэзыдэнта. Патрапіць незаўважаным на савецкую тэрыторыю зладзюгу не давялося: ён быў зьбіты чаргой з АКМа. Ляцеў да зямлі па сыходнай траекторыі. Дакладней, ня сам актор, а намочаная бэнзінам і падпаленая ватоўка, якую пусьцілі ўначы па напятым дроце. А тым часам на нашай тэрыторыі завіхаўся пад выглядам школьнага вартаўніка яшчэ адзін агент. Ён нацкоўваў на простых савецкіх людзей ядавітых кобраў. У апошніх кадрах яго прывялі на допыт і кінулі на стол фатаздымак, дзе гэты нібыта вартаўнік быў зьняты ў форме эсэсаўскага афіцэра.
І калі гурма падшыванцаў навыперадкі, ня слухаючы адно другога, на ўсю вуліцу апавядала, як нейкі злодзей дастаў пісталет, а наш сабачка ў апошні момант схапіў яго за руку, гэта азначала, што ў кінатэатры круцілі фільм пра шпіёнаў.