У мінулы панядзелак у апытаньні слухачоў наконт дыктарскай прафэсіі прагучала шмат крытычных заўваг на адрас вядучых Беларускага тэлебачаньня, і таму я хачу прадоўжыць тэму, падзяліцца сваімі думкамі.
Вось кажуць: дыктарскае амплюа – гэта ўчорашні дзень. Сёньня – толькі вядоўцы ды мадэратары. Сапраўды, жыцьцё не стаіць на месцы. Іншая эпоха, іншы рытм... І разам з тым – прыкра, што на тэлебачаньні ды радыё страчваецца культура мовы. Дый сама мова, я маю на ўвазе беларускае слова, апынулася на задворках.
Як ні парадаксальна, у так званую застойную эпоху ў айчынных электронных мэдыях у беларускай мовы быў нашмат большы абсяг. Тады немагчыма было ўявіць, каб выпуск навінаў на БТ выйшаў у эфір па-расейску.
І яшчэ вось што важна. З намі, дыктарамі, сыстэмна працавалі для павышэньня кваліфікацыі. З намі займаліся славутыя дыктары Ўсесаюзнага радыё Юрый Левітан, Вольга Высоцкая, Юрый Ярцаў. Гэта былі бліскучыя ўрокі прафэсійнага майстэрства.
Сёньняшні кіраўнік краіны, бадай, мае рацыю, калі раз-пораз заклікае айчынных тэлевізійнікаў вучыцца прафэсіяналізму ў маскоўскіх калегаў. Сапраўды, хоць сёньня Крэмль і прыціснуў электронныя мэдыі, але маскоўская школа ўсё адно адчуваецца.
Беларускае ж тэлебачаньне мала таго, што вельмі афіцыёзнае, яно яшчэ і пакутуе на звычайную шэрую правінцыйнасьць. Нават у тых сюжэтах, дзе журналіста ці вядоўцу не сьціскаюць ідэалягічныя каноны, часьцяком проста жахліва не хапае эрудыцыі, прафэсійнай вытанчанасьці, майстэрства “гуляць словам”.
Трэба аддаць належнае, за савецкім часам Масква ня толькі на словах клапацілася пра разьвіцьцё нацыянальных кадраў. У сталіцы СССР для нас рэгулярна ладзіліся грунтоўныя курсы павышэньня кваліфікацыі. Здаралася, нас, дыктараў, выклікалі на вучобу на некалькі месяцаў.
Адначасова цэнтральная ўлада, з аднаго боку, імкнулася паказаць, як квітнее культура ў кожнай саюзнай рэспубліцы, а зь іншага – пільна сачыла, каб не вылазілі, як тады лічылася, “праявы нацыяналізму”.
Згадваю, як недзе на пачатку 1980-х цэнтральнае тэлебачаньне рыхтавала вялікую праграму да Дня савецкай канстытуцыі. Такая імпрэза ладзілася штогод. У Маскву зьбіралі дыктараў і артыстаў з усіх пятнаццаці рэспублік. Разам са мной прыяжджалі Віктар Вуячыч, опэрная сьпявачка Сьвятлана Данілюк, ансамбль “Сьвята”. Гэтая шматгадовая цыклявая праграма называлася “Широка страна моя родная”.
Вельмі адбілася ў памяці самая першая паездка на тую цыклявую імпрэзу. Паказваюць мне ў Астанкінскай студыі сцэнар. Вядоўцы павінны чытаць вершы нацыянальных паэтаў у перакладзе на расейскую мову.
І вось рэпэтыцыя. Эстонская дыктарка Аліс Тальвік дэклямуе верш, які заканчваецца радком “Эстония – советская страна”. І раптам у яе вырываецца:
– Эстония – моя страна!
З націскам на слове “моя”. З апаратнай – лямант! Рэдактары, рэжысэр па гучнай сувязі тлумачаць, што такіх памылак рабіць нельга: гэта не твая, а савецкая краіна! Аліс нібыта ўсё разумее. На наступнай рэпэтыцыі кажа, як належыць.
І вось – эфір. Даходзіць чарга да Аліс. Перад апошнім радком верша яна набірае як мага болей паветра і выдыхае:
– Эстония – моя страна!
Так і прагучала на ўвесь Савецкі Саюз. Эфір жа быў жывы.
Для мяне гэта стала прыкладам патрыятызму, падказала, як трэба адстойваць сваё, нацыянальнае.
Між іншым, у наступны свой прыезд мне ўдалося пераканаць аўтара і рэдактара такой праграмы прачытаць верш Анэлі Тулупавай на беларускай мове. Мне дазволілі, але потым, як стала вядома, рэдактар быў пакараны за той дазвол.
Увогуле, хачу сказаць, што народы трох краін, якія за савецкім часам называліся прыбалтыйскімі рэспублікамі, паказалі ўзор нацыянальнай сьвядомасьці. Найперш я маю на ўвазе той пэрыяд, калі захістаўся Савецкі Саюз.
Свой гістарычны шанец літоўцы, латышы ды эстонцы скарысталі напоўніцу. І вось яны ўжо ў Эўразьвязе. А Беларусі да аб’яднанай Эўропы вой як далёка!