Сяржук Сокалаў-Воюш – паэт, бард, былы супрацоўнік Радыё Свабода. Аўтар папулярнага цыклю “Песьні касінераў”, гітоў “Аксамітны летні вечар”, “Сьвятая Ганна”, “Крыніцы”, “Фронт”.
У 1991-м Сяржук Сокалаў-Воюш па сямейных абставінах выехаў зь Беларусі. Апошні раз выступаў у Менску ў 2002 годзе.
Прэзэнтаваныя ўчора “Песьні лісоўчыкаў” – гэта стылізацыя пад народныя баляды XVII стагодзьдзя, якія бард і сьпяваў без гітары. Аўтар тлумачыць, чаму ён абраў такую жанравую форму й манеру выкананьня:
(Сокалаў-Воюш: ) “У часы лісоўчыкаў гітары не было – гэта першае. А па-другое, калі б я ўмеў граць на ліры, – магчыма, я заграў бы гэтыя песьні. Але традыцыйна наш народ сьпявае без музычнага суправаджэньня. Гэта ў пазьнейшы час зьявіліся гармонікі і ўсё такое іншае, а клясычная народная песьня найчасьцей выконваецца толькі адным голасам”.
Але пачаўся канцэрт старымі песьнямі, якія зь першых акордаў бальшыня прысутных стала падпяваць.
Маленькая заля сядзібы не зьмясьціла ўсіх ахвочых – многія так і засталіся стаяць перад уваходам. Першы кіраўнік першага нефармальнага беларускага моладзевага аб’яднаньня “Талака” Сяржук Вітушка слухаў сябра й аднадумцу з далёкіх ужо 1980-х з асаблівым пачуцьцём.
(Вітушка: ) “Ёсьць у ягоным голасе штосьці такое няўлоўнае, такое нейкае трымценьне, якога сёньня я не знаходжу ў сучасных песьнях. Хлопцы выходзяць на сцэну, крычаць пра Беларусь, пра свабоду, але мяне не заўсёды кранаюць такія надрыўныя крыкі”.
Васямнаццацігадовая студэнтка адной зь менскіх ВНУ Наста ніколі раней ня бачыла барда і ўпершыню ўжывую слухае яго, хоць ведае амаль усе ягоныя ранейшыя песьні.
(Наста: ) “Вельмі шмат пра яго чула. І я лічу, што гэта культавая такая асоба. Мне прыемна нарэшце ўбачыць яго”.