Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“…Няўхільна і паслядоўна ўвасабляецца ў жыццё гістарычная клятва, якую даў Іосіф Вісарыёнавіч над труною Леніна…” (1946)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 10 жніўня

“Беларуская крыніца”, 1936 год:

“Савецкая Юстыцыя” апісвае адзін цікавы судовы працэс над слугой Сідненка, якую суд засудзіў на тры гады вастрогу за тое толькі, што яна адважылася адкінуць ад сваіх дзьвярэй клетку з курмі, пастаўленую без яе згоды стаханаўцам мясакамбіната Антонавым. За гэта Антонаў пабіў Сідненка, каторая да таго была звольнена са службы і выкінута на вуліцу”.

“ЛіМ”, 1946 год. Артыст Дзьмітры Арлоў высноўвае:

“Советская кінематаграфія заваявала новую бліскучую перамогу. На экранах Саюза дэманструецца выпушчаны Тбіліскай кіностудыяй мастацкі фільм “Клятва”… Цэнтральнае мейсца ў фільме займае вобраз вялікага Сталіна. Мы бачым, як няўхільна і паслядоўна ўвасабляецца ў жыццё гістарычная клятва, якую даў Іосіф Вісарыёнавіч над труною Леніна… Я віншую артыста Гелавані з новым поспехам. У фільме “Клятва” ён яшчэ больш глыбока раскрыў вобраз вялікага Сталіна. Часам забываешся, што на экране артыст”.

“Знамя юности”, 1966 год.

“Ён такі ж, як і дзясяткі тысяч іншых ягоных братоў, якія ўжо сышлі з канвэеру. І ўсё ж гэты трактар – асаблівы. Тысячы рабочых, якія ў ранішні час 9 жніўня ішлі на зьмену ці са зьмены, падыходзілі да гэтай машыны, каб зірнуць на яе, стаць сьведкам нараджэньня 500-тысячнага трактара “Беларусь”. Выпуск паўмільённага трактара – вялікая працоўная перамога, знамянальная вяха ў жыцьці калектыву Менскага трактарнага заводу, які нядаўна адзначыў сваё 20-годзьдзе. Цяпер з галоўнага канвэеру штодня сыходзіць больш за 250 машын”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG