“Беларуская справа”, 1926 год. Нехта Царкоўнік з Наваградзкага павету піша:
“Скончыў тут жыцьцё самагубствам (кінуўся ў Нёман) агент палітычнай паліцыі Шуцкі, які апошнімі часамі меў канцэсію на таргоўлю тытуном у вёсцы Царкоўнай… Сам ён — тутэйшы і перад сялянамі пярэчыў чуткам аб сваей рабоце. Калі абвінавацельны акт быў дадзены заінтэрэсаваным асобам і Шуцкі атрымаў павестку з Акружнога Суда, ён — пасьля трох дзён душэўных мук — рашыў ачысьціцца ад ролі правакатара ў хвалях Нёмна”.
“Ніва” (Беласток), 1956 год:
“Як мы ўжо гэта прадбачвалі, прыгожыя мясцовасці Аўгустова сцягнулі ў гэтым сезоне шматлікіх турыстаў. На працягу мінулага месяца ў Турыстычным доме ў Аўгустове прабывала больш 6.000 асоб. Іншыя — аматары “жывой прыроды” начавалі ў глыбіні пушчы пад палаткамі або ў кампінгавых дамках. Атракцыяй курорта ў Аўгустове з’яўляюцца экскурсіі параходамі па возерах і каналах”.
“Советская Белоруссия”, 1966 год. Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР “Аб узмацненьні адказнасьці за хуліганства”:
“Асобы, арыштаваныя за дробнае хуліганства, утрымліваюцца пад вартай у месцах, якія вызначаюць органы аховы грамадзкага парадку. З арыштаваных утрымліваецца кошт харчаваньня і ўтрыманьня; перапіска, атрыманьне перадачаў і пасылак, набыцьцё харчоў забараняюцца; падчас знаходжаньня пад арыштам заробак на месцы пастаяннай працы не выплачваецца”.