Рэкляма на тэлебачаньні, радыё ды ў друкаваных СМІ пераканаўча заклікае: вырашайце маёмасныя праблемы лёгкім рухам рукі – удзельнічайце ў лятарэях ды выігрывайце кватэры, аўтамабілі, іншыя прывабныя рэчы!
Як людзі ставяцца да лятарэі, ці вераць у выйгрыш, ці ўдаецца нешта выйграць, мы высьвятлялі ў мінакоў на вуліцах Менску.
(Спадарыня: ) "Ну, калі чалавек нешта выйграе – гэта ж добра, гэта падарунак! Дзяржава – людзям, народу!!!"
(Спадарыня: ) "Каб грошы атрымаць, трэба іх зарабляць. Спадзявацца на нешта эфэмэрнае можна ўсё жыцьцё – і гэтак нічога й не дабіцца!"
(Спадарыня: ) "Лахатрон самы сапраўдны. Спрабавалі, канечне. Сын гуляў. Каля года ў мяне сын набываў квіткі. Ну, дзьве тысячы ў лепшым выпадку ён выйграваў. І ня болей".
(Спадарыня: ) "Я выйграю, але дробязі. Што аддала, тое й атрымала".
Першая грамадзкая лятарэя з грашовымі прызамі называлася Lotto de Firenze і адбылася ў Флярэнцыі ў 1530 годзе. Неўзабаве зьявіліся лятарэі, арганізаваныя дзяржавай. У 1656 годзе ў Францыі італьянец Тонці атрымаў каралеўскую грамату на дазвол першай лятарэі – тонцін. Грошы ад продажу квіткоў мусілі пайсьці на будаўніцтва моста Pont-Royale. У 1660 з нагоды жаніцьбы Людовіка XIV правялі так званую лятарэю дабрачыннасьці на карысьць бедных. У 1661 годзе – лятарэю дзеля інтарэсаў мэдычных установаў.
У Беларусі сёньня – два буйныя арганізатары лятарэйных гульняў: Нацыянальныя спартовыя лятарэі і Беларускія лятарэі. “Ваша лято”, “Супэрлято”, “Тота-лято” ды “Спортлято” наўзахваткі прапануюць набыць квіток у дабрабыт. А неўзабаве на лятарэйным рынку нашай краіны мае зьявіцца электронная грашова-рэчавая лятарэя “Юность”, заснаваная ўказам кіраўніка дзяржавы. Паводле яго, атрыманыя сродкі пойдуць на выплату заробкаў і выдаткі апарату Цэнтральнага камітэту БРСМ. У той час як бальшыня латарэяў фармуе з прыбыткаў продажу квіткоў – прызавы фонд. Гэта, дарэчы, вядома ня толькі спэцыялістам, але і ўдзельнікам гульні ў лятарэю:
(Дзяўчына: ) "Я два разы набыла квіткі, не выйграла і кінула. Як мы вывучалі падатковую базу, то 50% дзяржава забірае сабе, а 50% ад прыбытку аддае на прызы людзям. Падатковая база 7%, так што падманваюць людзей няслаба".
Камэнтуе эканаміст Міхал Залескі:
(Залескі: ) "Мэтавае накіраваньне грошай ў гэтым выпадку – гэта пераразьмеркаваньне часткі прыбыткаў насельніцтва на мэты, якія насельніцтва не ўхваляе. На БРСМ – гэта падтрымка палітычнай структуры. А давайце на "Малады Фронт"! "Ну-у," – скажуць адразу. А хто вырашае? І тут аказваецца, што заканадаўства дае волю – волі нечай. Як у песьні нэпаўскіх часоў: “Вот если б каждый дал мне по рублю, я бы купил себе всего, чего люблю”.
Міхал Залескі сьведчыць, што папулярнасьць латарэяў традыцыйна высокая ў тых краінах, дзе чалавек не бачыць магчымасьці зарабляць дастаткова. Беларусь у гэтым сэнсе не выключэньне.
(Дзяўчына: ) "Мама гуляе, бацька гуляе – час ад часу выйграюць 30 тысячаў, 40..."
(Спадарыня: ) "У мяне бабуля гуляе: ну, нармальныя сумы выйграе – да 50 тысячаў даходзіла".
(Спадарыня: ) "Аддаеш грошы і хочацца, каб яны вярнуліся ў пэўнай ступені. Асноўная мара, гэта, натуральна, кватэра, бо мы студэнты, а пасьля заканчэньня ВНУ хацелася б застацца ў сталіцы".
(Спадарыня: ) "Вось у савецкія часы я выйграла пральную машыну, кухонны набор "Сюрпрыз". Здавалася, нешта падобнае на праўду. А цяпер – ня ведаю".
Слова эканамісту Міхаілу Залескаму:
(Залескі): "Калі за савецкім часам разьмеркавальная сыстэма панавала нават у лятарэях і ўсе атрымлівалі маленькія выйгрышы, хаця ў адсотках агульная доля прызоў была як і сёньняшняя, то сёньня прапануюць вельмі прывабныя прызы – гэта кватэры, гэта – галоўныя аўтамабілі. І людзі кідаюцца за гэным. Чаму? Таму што яны ня маюць магчымасьць зарабіць на гэтыя рэчы самастойна і легальна. Калі амэрыканскі зборшчык на канвэеры атрымлівае 30 даляраў за гадзіну, то наш крыху меней. Вось яна, цікавасьць да лятарэі. Гэтая цікавасьць падобная да той, што ў Паўднёвай Азіі – там сытуацыя такая самая, як і ў нас".
А вось у прэсавай службе Нацыянальных спартыўных лятарэяў мяркуюць інакш: прычыны папулярнасьці, маўляў, палягаюць у сумленнасьці гульні, рэклямнай падачы “Супэрлято” ды іншых. Гаворыць Алеся Рабухіна:
(Рабухіна: ) “Мы улічылі ўсе пажаданьні: у нас ёсьць рэклямныя паўзы, дзе выступае наш балет – прыгожыя маладыя дзяўчаты. У нас цэлыя канцэртныя праграмы для пераможцаў. Калі чалавек прысутнічаў на гэтым канцэрце, ён ведаў, што ў нядзелю яго пакажуць па тэлебачаньні. Значыць глядзеў. І хутчэй за ўсё набываў квіток".
Шмат хто з нашых суразмоўцаў падзяляе такі падыход:
(Спадарыня: ) "У Супэрлято – больш магчымасьцяў выйграць, а ў “Ваша лато” чамусьці не. Я ўжо гуляю гады два. У "Вашым лато" дзьве ці тры тысячы выйграла ды ўсё, а ў Супэрлято і па шаснаццаць тысячаў... Мне болей падабаецца. І па тэлебачаньні потым глядзіш – шоў... Воку прыемна".
Алеся Рабухіна працягвае:
(Рабухіна: ) "То бок, купляеш адзін квіток, а задавальненьня атрымліваеш шмат. Плюс – сумленная гульня. Плюс – дзяржаўнае прадпрыемства, а дзяржаве нашы людзі вераць".
Толькі ці падзяляюць такія абагульненьні ўдзельнікі лятарэйных розыгрышаў?
(Спадарыня: ) "Я таксама гуляла – максымум 5 тысяч выйгрыш складаў. Шмат грошай ідзе на карысьць дзяржавы. Калі б меней забірала дзяржава, нашы шансы былі б вышэйшыя".
(Спадар: ) "Шанцы маленькія. Вялікая колькасьць удзельнікаў плюс дзяржава. Інтарэсы дзяржавы – тут вялікія ў кожным разе".
На думку псыхоляга Іны Мальцавай, схільнасьць да гульні ў лятарэю вызначаецца у тым ліку псыхалягічным складам асобы.
(Мальцава: ) "У лятарэю зазвычай гуляюць людзі, якія не рэалізавалі нейкія свае жаданьні, мэты, мары. Гэта для іх нейкая гульня з рэальнасьцю і фартунай. Яны не жадаюць браць на сябе адказнасьць за вырашэньне нейкіх праблемаў, а пакідаюць іх на волю выпадку".
І зноў – слова ўдзельнікам гульні ў лятарэю:
(Спадар: ) "Мае знаёмыя выйгралі адразу і кватэру, і аўтамабіль. Гэта адзін чалавек за адзін раз!"
(Спадар: ) "Я гуляў два месяцы запар. Мне падалося, нешта там ня тое. Хаця нядаўна мая мама выйграла 150 тысячаў – можа, мне проста не шанцуе".
(Спадар: ) "Можа, пашанцуе ў жыцьці! Адзін раз выйграў сто тысячаў..."
У заключэньне адна лічба: рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Беларускія лятарэі " прадало ў 2005 годзе болей за 28 мільёнаў лятарэйных білетаў – па тры на кожнага жыхара краіны ўлучна зь немаўлятамі. Хоць і кажуць, што Бог тройцу любіць, аднак шчасьлівымі па выніках розыгрышаў сябе пачуваюць зусім ня многія...