Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Так рана яшчэ ніхто не выходзіў у гэты час на бульбяныя палі саўгаса “Любанскі” Любанскага раёна… І ўсё ж людзі працавалі, ды яшчэ як!” (1976)


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 26 чэрвеня

“Беларуская справа”, 1926 год. Ліст з Мала-Бераставіцкай гміны Горадзенскага павету:

“Жыве ў нас у вёсцы Пыхаўцы Павал Міськевіч, які нейкі час “працаваў” для дэфэнзывы… Міськевіч служыў у гміне і там яго зацягнулі ў сеці… Гэты вырадак, ня могучы выкрыць нікога, пачаў займацца правакацыяй, абвінавачваючы нявінных людзей у камунізьме. Апошнімі ягонымі ахвярамі былі два вучыцелі… Народ тутэйшы даў яму імя Юды. Хай аб ім ведаюць усе!”

“Звязда”, 1976 год. Уладзімер Гойтан піша:

“Маўклівую цішыню наваколля разарваў гул матораў. І адразу мноства фараў кінжальнымі ўдарамі ўспаролі чорны покрыў вераснёўскай ночы, якая напярэдадні світання бывае асабліва цёмнай і насцярожанай. Так рана яшчэ ніхто не выходзіў у гэты час на бульбяныя палі саўгаса “Любанскі” Любанскага раёна. Ды і камбайны не прызначаны для начной работы. І ўсё ж людзі працавалі, ды яшчэ як!”

“Знамя юности”, 1986 год:

“Што й казаць, школа наша часта перабірае ў меры. Усе мы памятаем той час, калі выпускныя вечары ў школах зводзіліся да раскошных вячэраў, а сталы ў актавых залях школаў ламіліся ад разнастайных айчынных і імпартных ласункаў. Сёньня бачым іншую карціну: пачастунак, гарбата, слодыч забароненыя, пасьля 23 гадзінаў дзяцей пад расьпіску здаюць бацькам. Бывай, любімая школа!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG