Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Яшчэ адна мадэль тэлепрыёмніка з маркай Мінскага вытворчага аб’яднання “Гарызонт” удастоена дзяржаўнага Знака якасці” (1976)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты мінулых гадоў 16 чэрвеня

“Комуніст”, 1936 год. Пра стан здароўя Максіма Горкага:

“Сімптомы сардэчнай слабасці, якія з’явіліся ўчора раніцой і палепшыўшыяся ў другую палову дня, аднавіліся сёння з 5 гадзін раніцы. Пульс пры тэмпературы ў 36,8 даходзіў да 160 і станавіўся часам вельмі няправільным. Да вечара становішча некалькі палепшылася. У 22 гадзіны тэмпература была 37 градусаў, пульс 105”.

“Бацькаўшчына”, 1956 год. Пра кампанію перасяленьня моладзі ў Сыбір:

“Вось адзін з шматлікіх прыкладаў савецкага абсурду: на першай бачыне “Зьвязды” ад 22 траўня — вялікая фатаграфія маладых работнікаў, што едуць у Сібір; яны самі пішуць: “Сярод нас ёсьць і муляры, і тынкоўшчыкі, і цесьляры”. І ў гэтым-жа самым нумары газэты на чацьвёртай бачынцы чытаем абвестку, што менскаму будаўнічаму трэсту №136 патрабуюцца на сталую працу: муляры, цесьляры, тынкоўшчыкі… усіх разрадаў…”

“Звязда”, 1976 год:

“Яшчэ адна мадэль тэлепрыёмніка з маркай Мінскага вытворчага аб’яднання “Гарызонт” удастоена дзяржаўнага Знака якасці. Эмблема вышэйшай катэгорыі якасці цяпер упрыгожыць тэлевізар першага класа “Гарызонт-107”. У тэлепрыёмніку з самым вялікім экранам — па дыяганалі 67 сантыметраў — прыменены сучасныя дасягненні радыётэхнікі. Электроннае кіраванне выключае намаганне пры пераключэнні праграм. Аўтаномная акустычная сістэма забяспечвае высокаякаснае гукавое суправаджэнне тэлевізійных перадач. Прызнанне дзяржаўнай атэстацыйнай камісіяй высокіх якасцей тэлепрыёмніка — дастатковая ацэнка працы калектыву аб’яднання, які вядзе настойлівую барацьбу за якасць выпускаемых тавараў для народа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG