Ён, як і Максім Багдановіч, якога лічыў настаўнікам, быў інтэлігентам у другім калене. Вершы Алесь Салавей (тады яшчэ Альфрэд Радзюк) пачаў пісаць у восем гадоў. Ягоны дэбют у друку адбыўся ў 1937-м, у чэрвені, калі юны паэт скончыў 7-ю клясу. Шчасьлівая акрыленасьць доўжылася нядоўга: праз два месяцы, у жніўні, па Алесевых бацькоў прыйшлі людзі ў форме НКВД. Калі бацька памкнуўся пакінуць дзецям банкаўскую кніжку, на якой было 300 рублёў, і напісаць даверанасьць, сканфіскавалі й кніжку...
Пра жыцьцё ў новых абставінах нямецкае акупацыі паэт у сваім “Кароткім жыцьцяпісе” паведамляе надзвычай ляканічна: “Быў у Менску на журналісцкай працы ў рэдакцыі “Беларускай газэты”. Потым — у Рызе на становішчы заступніка рэдактара часопісу “Новы шлях”.
Ад крывавага віру вайны Салавей ратаваўся паэзіяй, у якой ён нязьменна пазьбягаў просталінейнага выбару “між двума берагамі”. У 1943-м зьявілася паэма з 24-х бліскучых санэтаў “На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса”, у 1944-м пабачыў сьвет зборнік “Мае песьні”.
Зямля мая — абсяг вялікіх скарбаў, Як золата ўначы, як срэбра ўдзень...
На некалькі паваенных гадоў ён знайшоў прыстанак у аўстрыйскім Зальцбургу, а ў 1949-м разам з маладой жонкаю і маленькім сынам Міхаськам выправіўся ў Аўстралію, якая, такім чынам, сталася для яго ўжо не “другім”, а трэцім берагам.
Аўстралійскі пэрыяд жыцьця Салаўя паставіў літаратуразнаўцаў перад таямніцаю дзіўнага перападу яго творчай актыўнасьці: у год прыезду на радзіму кенгуру напісаныя 17 вершаў, у 1952-м — 28, а потым у найлепшым разе па вершы за год.
Але на той час ён ужо зьдзейсьніўся як, бясспрэчна, адзін з самых значных паэтаў нашай дыяспары, які працягваў традыцыі Багдановіча і Жылкі. “Алесь Салавей тварыў уласны паэтычны хранатоп Бацькаўшчыны, адна з іпастасяў якой — Беларусь, расьпятая на крыжы другой сусьветнай вайны, а другая — Беларусь-Крыўя, адвечная і неўміручая”, — піша крытык Пятро Васючэнка.
З капцоў паўстала даўніна, З аддаляў выйшаў год за годам; і адпаўзла ў нябыт мана, і вечны скон прыйшоў нягодам. А непакорная Дзьвіна плыве з былым і з новым згодам, і новым днём гудзе здавён сьвятой Сафіі грымны звон.
У сьпякотны студзеньскі дзень 1978-га паэт загінуў, купаючыся ў акіяне. Там, у Мэльбурне, дзе на магіле Салаўя выбітыя словы: «Хай табе сьняцца сны аб Беларусі», у 1982 годзе выйшаў збор яго твораў «Нятускная краса».