19 траўня, пятніца
Па жыцьці спрабую быць аптымісткай, таму за новае, цікавае бяруся з ахвотай. Мне ўсяго 17, вялікага жыцьцёвага вопыту ня маю. Я – падлетак, які хоча разабрацца ў сабе, знайсьці сваё прызначэньне, дакрануцца да нябёсаў. Асаблівых талентаў у сабе не знаходжу – патроху малюю, пішу, раблю фотаздымкі, здымаю фільмы. Добра адчуваю замежныя мовы, люблю іх вывучаць, а пасьля прымяняць – знаёміцца з новымі людзьмі, слухаць пра іхнія краіны, звычаі, культуры і, безумоўна, расказваць пра маю Беларусь. Мэта майго жыцьця – быць беларускай, якая раскрые вочы некаторым беларусам і людзям іншых нацый на тое, што Беларусь мае даўнюю гісторыю і адметную культуру.
Я ў гэтым годзе набыла яшчэ адзін статус, статус “выпускніцы”. Дзіўныя пачуцьці! Яшчэ не дарослая, але ўжо адрозьніваюся ад аднагодкаў бачаньнем сьвету, учынкамі, самаўсьведамленьнем…
20 траўня, субота
Прыходжу ў школу на экстэрнат і пачынаю аналізаваць усё, што адбываецца навокал. Вось як бывае ў жыцьці: хочаш вучыцца на сваёй мове, атрымліваць веды разам з сябрамі і любімымі настаўнікамі... Не даюць… А хто ня хоча вучыцца, дык тых цягнуць за вушы ў школу і яшчэ дамоў тэлефануюць бацькам: "Ваш сын снова не пришел", "астала её с сигаретой за углом и это же надо, во время урока!"...
Зусім ня весела становіцца, калі бачыш такое, чуеш і разумееш, што працы на лепшую будучыню – непачаты край!
А пасьля яшчэ хлопцу, зь якім разам здаю экстэрн, пачала тлумачыць умовы экзамэну, а той перахрысьціўся: "Ой-ой, ты что, только не по-белорусссски!" Не разумею я такіх...
21 траўня, нядзеля
Дзякаваць Богу, часам паводзіны кажуць болей, чым словы.
Неяк еду, разгубленая, у мэтро, слухаю песьню “Океана Эльзи” “Бяз бою”,а насупраць сядзіць хлопец і не зводзіць позірку са стужкі на маёй сумцы, нібыта яна яго загіпнатызавала. Выйшаў на сваім прыпынку, але з плятформы паказаў мне жэстам “крута”, пацьвердзіў, што ўсё правільна раблю, што я не адна, што падтрымка ёсьць, і гэта надае моцы.
Адкрыла ў сабе новыя магчымасьці: рэальна нават за дзень паўтарыць-падвучыць, сыстэматызаваць веды па прадмеце. На жаль, перапынак паміж экзамэнамі – толькі дзень. Але ж які насычаны дзень! Вучыш, да прыкладу, хімію і ўсё навокал разглядаеш з боку хімічнай будовы, нават котцы даеш новую мянушку, якая абазначае тэрмін, які складана вымавіць. Так лепей запамінаецца.
22 траўня, панядзелак
Ура! Здала гісторыю Беларусі – 9! Абараняла рэфэрат “Адраджэньне ХХ ст.: праблемы і дасягненьні.” Радая ня столькі адзнацы, колькі таму, што расказвала. Прыемна было глядзець у вочы камісіі, калі пагаджалася з “нашаніўцамі” і казала, што таксама маю на мэце адраджэньне сучаснай Беларусі, таму і размаўляю па-беларуску. Настаўнікі ажылі, нібы прачнуліся ад сну над паперамі, і пачалі слухаць і чуць тое, што я хацела да іх данесьці. На жаль, мяне вельмі рана спынілі, сказалі, што я дастаткова распавяла для таго, каб зразумець, што я, як кажуць, ў тэме. А я ад нечаканасьці нават прамовіла: “А ў мяне там яшчэ шмат!” У адказ пачула: ”Хопіць! Запрашай наступнага.” А ў мяне насамрэч заставалася яшчэ шмат... Я не пасьпела распавесьці пра Коласа, братоў Луцкевічаў, Ластоўскага, Багдановіча, прасьпяваць “Пагоню”, толькі пазначыла тэму “Нашай Нівы”. Калі мае думкі супадаюць са словамі адраджэнцаў ХХ ст., значыць усё паўтараецца... Магутны Божа, дай нам моцы!
23 траўня, аўторак
Адзначалі дзень народзінаў сяброўкі Насты. Сабраліся амаль усёй ліцэйскай групай. Як прыемна было бачыць сяброў! Зараз, падчас экзамэнаў, на жаль, сустракацца не выпадае, а тут мы віншавалі аднагрупніцу ня толькі словамі і падарункамі, але і нашай прысутнасьцю, увагай. Споўнілася ёй 18 гадоў – сталы чалавек. Кажуць, што дзяўчына квітнее ў гэтым узросьце – згодна, такой шчасьлівай і прыгожай я яе ніколі ня бачыла.
Сёньня прыехаў з Любліну на навуковую канфэрэнцыю наш сябар Павал. Беларус, які вывучае псыхалёгію ў польскім унівэрсытэце. Ня ведаю, ці змагла б я так – вучыцца не на радзіме і зрэдку прыяжджаць, каб пабачыць, як хто зьмяніўся, паслухаць навіны. Адзначыла, што ён зьмяніўся, стаў адрозным ад нас – вясёлы, адкрыты, энэргічны. Іншы.
24 траўня, серада
Чарговы іспыт за плячыма. Што я магу ўзгадаць? “Студэнцкую ноч” (усе студэнты вучацца ў апошнюю ноч) я салодка “празявала”, бо пасьля вечара зубрэньня Канстытуцыі і ўсіх “існуючых” у нас правоў я заснула і бачыла сон пра тое, што ў нашым кіёску купляла шакаляд за грошы, якія надта былі падобныя да эўра.
З раніцы спытала ў маці, што б гэта значыла, і сама зразумела ды расшыфравала свой сон. Сон – гэта адлюстраваньне тваіх мараў, жаданьняў. Адказ: мы зь сябрам можам купляць шакаляд за еўра, значыць – Беларусь у Эўразьвязе. Хутчэй бы мае мары сталі рэальнасьцю! Хутчэй!
Іспыт прайшоў нармальна, спакойна, таму і вынік – 9. Адзінае, што трошкі турбавала, – рэпэтыцыя хору за дзьвярыма. Заўтра ў людзей так званая лінейка, сьпевы, віншаваньні, узнагароды і г.д. Нават на плітцы перад уваходам лічбы ды літары: 11”Б”, 10”В”, 11”В”...
Адразу ўсплывае вобраз маёй сястры на “апошняй лінейцы”. Памятаю, яна была вядучай. Быў сонечны дзень, усе былі прыгожыя, па-сьвяточнаму апранутыя, і яе голас разносіўся па ўсім двары і сьвяціла яе пяшчотная, незабыўная ўсьмешка. Я была тады ў 8 клясе. Па-дзіцячы зайздросьціла, хацела, каб у мяне тое ж самае было. Пасьля розныя дзявочыя забабоны: выбар сукенкі, макіяж, каб быць каралевай выпускнога, а я суправаджала яе паўсюль, бо хацела спрычыніцца да ўсёй гэтай казкі... Выпускны атрымаўся цудоўны, мы зь ёй яшчэ разьвітальную песьню школе сьпявалі. Даўно так гэта было...
А зараз мы памяняліся ролямі: я – выпускніца, а яна – мая памочніца. Выпускны–пераход ад юнацтва да новага, невядомага, дарослага студэнцкага жыцьця са сваімі правіламі.
Таксама ўзгадваю мінулы год, калі я вяла выпускны баль ў нашых старэйшых ліцэістаў. Яны былі такія вясёлыя і адначасова крыху разгубленыя, а я думала, што яшчэ цэлы год наперадзе... А год насамрэч праляцеў, і нас забыўся папярэдзіць. 2005/2006 навучальны год, апошні год у Ліцэі, для мяне стаўся ў адзін тыдзень. Дзякую сябрам і настаўнікам за яго, бо менавіта з-за атмасфэры, якая ў нас лунала, год атрымаўся бліскучы!
25 траўня, чацьвер
Гэты дзень я адзначаю з новай кнігай Максіма Багдановіча “Інтымны дзёньнік” выдавецтва “Радыёла-плюс”. Звычайна гэты дзень асацыюецца ў мяне зь Ялтай, горадам, у якім перастала біцца сэрца знакамітага беларуса. Мабыць, кожны ведае апошнія радкі паэта, напісаныя менавіта ў Ялце:
У краіне сьветлай, дзе я ўміраю, У белым доме ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю З друкарні пана Марціна Кухты.
З аднаго боку мне балюча і сумна, зь іншага – я ганаруся бацькамі і сабой (у малой ступені), бо таксама прыклала руку да вялікай справы тым, што кожны дзень пыталася “пра новае жыцьцё Багдановіча”, абмяркоўвала супервокладку і прапаноўвала нешта зьмяніць у ёй. Васільковая душа была ў вялікага чалавека нашай зямлі, таму на вокладцы кнігі яны, васількі, або валошкі. Яны красуюцца на чорным фоне, які кожны можа трактаваць па-свойму, я ж лічу, што Багдановіч – адна з тых кволых кветак, якая змагалася з “чорным фонам” за сябе, сваіх сучасьнікаў, будучыню і змагла доўга квітнець, нікому не падпарадкоўваючыся, бо ягонае імя сьвеціцца ў сэрцы кожнага неабыякавага чалавека.
Яшчэ адна адметнасьць кнігі – ілюстрацыі, бо выканаў іх выдатны мастак Арлен Кашкурэвіч. Маю шчасьце ведаць яго асабіста. Не магу забыцца на сустрэчы са спадаром Арленам і ягонай жонкай Людмілай. Прагляд шэдэўраў, дыскусіі пра тэхнікі выкананьня, расповед цікавых гісторыяў, фотаздымкі, размовы за язьмінавай гарбатай — усё гэта застанецца са мной назаўсёды!