Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хрыстос і Буда, згодна з веравучэннямі, хадзілі свабодна па вадзе, выратоўваючы сваіх тонучых вучняў” (1956)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 29 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Комуніст”, 1936 год. Калектыўны ліст:

“Мы, працоўныя жанчыны рожаніцы, знаходзячыся зараз у радзільна-генікалогічным аддзяленні совецкай бальніцы, сумесна з работнікамі гэтага аддзялення з пачуццём вялікай радасці адзначаем сваё задавальненне законапраектам аб адмене абортаў, павелічэнні радзільных ложкаў, акушорскіх пунктаў, сеткі дзіцячых ясляў і т.п. Мы горача дзякуем нашу партыю, Совецкую ўладу і мудрага Сталіна за іх няспынныя клопаты аб здароўі жанчыны-мацеры”.

“Звязда”, 1956 год. Кандыдат філязофскіх навук Н.Губанаў:

“Адлёт фантазіі ад жыцця набывае ў рэлігіі самыя вычварныя формы. Розныя рэлігіі нібы спаборнічаюць паміж сабой у выдумцы “цудаў”. Многія богі, паводле рэлігійных паданняў, нарадзіліся ад нявінных дзеў. Хрыстос і Буда, згодна з веравучэннямі, хадзілі свабодна па вадзе, выратоўваючы сваіх тонучых вучняў, і г.д. Але пры ўсёй сваёй вычварнасці рэлігія з’яўляецца адлюстраваннем акружаючай чалавека рэальнасці”.

“Народная газета”, 1996 год:

“Агульная запазычанасьць Беларусі за энэрганосьбіты (на 23 траўня г.г.) склала 6 трыльёнаў 393 мільярды 702 мільёны беларускіх рублёў. І ад пачатку 1996 году запазычанасьць павялічылася на 1 трыльён 512 мільярдаў 364 мільёны руб. (у тым ліку за расейскі газ — на 1 трыльён 77 мільярдаў 571 мільён руб., мазуту — на 140 мільярдаў 336 мільёны руб. і электраэнэргію — на 178 мільярдаў 990 мільёнаў рублёў)”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG