“Беларуская крыніца”, 1936 год:
“Сёлета 12 траўня мінуў год часу пасьля сьмерці І маршала Польшчы Язэпа Пілсудскага. У гэты дзень — 12 траўня ўся Польшча ладзіла хаўтурны ўспамін па Пілсудскім. У Вільні ў гэты дзень адбыліся паховіны на могілках Роса сэрца Я.Пілсудскага і перавезеных з Літвы астанкаў маткі Пілсудскага…{Падчас паховінаў сэрца і маткі Я.Пілсудскага на Росе прэзыдэнт праф.Масьціцкі сказаў прамову, якая была перадана па радыё}. Над магілай сэрца Я.Пілсудскага дана 101 гарматны выстрэл і пасьля рэлігійных малітваў хаўтурная ўрачыстасьць закончана”.
“Вечерний Минск”, 1986 год. Галоўны санітарны доктар Менску Н.Шастапалаў заяўляе:
“Пры ўмове, што аголены чалавек правёў пад адкрытым небам усе дні ад 28 красавіка да 10 траўня, ён атрымаў дозу, роўную 0,16 рэнтген. Абсурднасьць такога пабываньня на вуліцы відочная, таму насамрэч атрыманыя дозы меншыя за згаданую ад 3 да 10 разоў. А для параўнаньня адзначу, што пры звычайнай рэнтгенаскапіі чалавек атрымлівае дозу, роўную прыкладна 1 рэнтгену”.
“Свободные новости плюс”, 1996 год:
“Паводле інфармацыі, што маецца, стан здароўя Юрыя Хадыкі й Вячаслава Сіўчыка, якія аб’явілі галадоўку 28 красавіка, рэзка пагоршыўся. У адносінах Юрыя Хадыкі прагнозы лекараў катэгарычныя й маласуцяшальныя. Вячаслаў Сіўчык катастрафічна губляе зрок. Наўрад ці яны ўжо здольны сядзець — у першасным сэнсе гэтага слова… {Напэўна, бяздумныя паводзіны ўладаў у кантэксьце гэтых арыштаў паказалі: сядзець не абавязкова. Можна ладзіць мітынгі й пікеты, але краты ад гэтага не перастаюць быць кратамі, вязьніца — вязьніцай}”.