Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Цяпер я пенсію па старасці буду атрымліваць у 3 разы большую” (1956)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 12 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Звязда”, 1956 год:

“Тав.Жураўлёву пайшоў 65-ы год. Ён няспынна прапрацаваў у соўгасе больш 30 год. Цяпер ён пенсіянер. Яго кроўна цікавіць праект Закона аб дзяржаўных пенсіях. Уважліва прачытвае тав.Жураўлёў раздзел аб пенсіі па старасці. І тое месца ў газеце, якое датычыць іменна яго, сельскі працаўнік акуратна абводзіць алоўкам. “Дзякуй табе, родная савецкая ўлада, — расчулена гаворыць тав.Жураўлёў. — Цяпер я пенсію па старасці буду атрымліваць у 3 разы большую”.

“Вечерний Минск”, 1986 год. Турыст Рыхард Дэкер заяўляе пасьля інфармацыі пра аварыю ў Чарнобылі:

“…экраны тэлевізараў, газэтныя палосы ў ФРГ адразу ж літаральна наваднілі паведамленьні пра “тысячы ахвяраў”, небясьпеку радыяактыўнага выпраменьваньня ў Кіеве й Менску… Што гэта чарговыя казкі, выдуманыя заходнімі палітыкамі й спэцслужбамі, я зразумеў адразу… Я й мая жонка ня ўбачылі шкодных наступстваў аварыі ў Чарнобылі”.

*“Имя” 1996 год. Уладзімер Дзюба дзеліцца ўражаньнямі пра ізалятар на Акрэсьціна:

“Шчыра кажучы, мяне зьдзівілі маладыя хлопцы, якім цяпер па 18—20 гадоў. Яны зусім не падобны да майго пакаленьня: яны раскутыя й пачуваюцца куды вальней. Многіх зь іх затрымалі ні за што й нават не падчас мітынгу. Гэтыя юнакі казалі, што ўжо на наступны мітынг пойдуць і што на мітынг варта ісьці ўзброеным. Яны далёкія ад палітыкі. Але я больш чым упэўнены: пасьля таго, што адбылося, яны пачнуць чытаць газэты, пачнуць сачыць за палітыкай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG