Што тычыцца тэатру, дык ён не губляе цікавасьці да тэмы другой усясьветнай вайны. На, бадай што, усіх дзяржаўных сцэнах ідуць з большым ці меншым посьпехам спэктаклі пра вайну. Магчыма, дзякуючы старой савецкай традыцыі – ставіць спэктаклі да пэўных датаў. Спэктаклі, якія можна гэтымі днямі паглядзець, былі пастаўленыя пераважна летась, напярэдадні 60-годзьдзя Перамогі.
У шэрагу пастановак старых і новых п’ес вылучаюцца інсцэнізацыі твораў Васіля Быкава. Гледачы цёпла прынялі спэктаклі “Мост” у Берасьцейскім тэатры і “Альпійскую баляду” ў Тэатры імя Янкі Купалы. Сучасны ваенны спэктакль пазбаўлены патаснага гераізму, які быў уласьцівы пастаноўкам савецкага часу. Дык што замест гэтага шукаюць у творах пра вайну рэжысэры? З гэтым пытаньнем я зьвяртаюся да тэатральнага крытыка Людмілы Грамыкі.
(Грамыка: ) “Я думаю, што чалавека ў экстрэмальных сытуацыях. Тое, пра што некалі думаў і ўсё жыцьцё працаваў Васіль Быкаў. І гэта адбіваецца практычна ва ўсіх спэктаклях пра вайну. У новай п’есе Алены Паповай гэта сучасны чалавек, які трапляе ў экстрэмальную сытуацыю той вайны. Жанр фэнтэзі. І нездарма ж Быкава ставяць. У ранейшай п’есе “Плошча Перамогі” тая ж Папова разглядае стасункі сучаснага чалавека з вайной, ягоныя згадкі пра вайну.”
(Ракіцкі:) “Быкаўская традыцыя жывучая?”
(Грамыка:) “Я ня думаю, што яна жывучая. Я сказала б, што яна актуальная. Яна цікавая сёньня.”
У беларускім кінэматографе ўвогуле самыя яркія дасягненьні зьвязаныя з ваеннай тэмай. Гэта – фільмы “Праз могілкі” і “Я родам зь дзяцінства” Віктара Турава, “Альпійская баляда” Барыса Сьцяпанава, “Вянок санэтаў” Валерыя Рубінчыка, “Знак бяды” Міхаіла Пташука. Сьпіс можна доўжыць. Аднак, выглядае, што ў апошнія гады традыцыя зьнікае. Чаму? Пра гэта я гутару з народным артыстам Ігарам Дабралюбавым, чые фільмы пра вайну “Іван Макаравіч”, “Братушка”, “Мама, я жывы” – таксама залаты фонд “Беларусьфільма”.
(Ракіцкі: ) “Можа, сёньня ваенная тэма сучаснаму чалавеку непатрэбная?”
(Дабралюбаў: ) “Патрэбная, вельмі патрэбная, бо мы самі – адгалоскі вайны. Пра гэта ніяк забываць нельга.”
(Ракіцкі: ) “Дык чаму тады сёньня на “Беларусьфільме” не здымаецца ваеннае кіно?”
(Дабралюбаў: ) “Беларусьфільм” знаходзіцца ў стадыі развалу. Павінен быць мастацкі кіраўнік пэўных поглядаў. Ды і самі маладыя рэжысэры павінны хацець гэтага. Я проста ўражаны, што яны не здымаюць фільмы пра вайну.”
(Ракіцкі: ) “А ў чым прычына? Чаму яны ня хочуць?”
(Дабралюбаў: ) “Ім прасьцей здымаць пра бандыцкія каманды…”
(Ракіцкі:) “Калі б вы сёньня атрымалі магчымасьць зрабіць кіно пра вайну, пра што б вы здымалі?”
(Дабралюбаў: ) “У мяне з Васілём Быкавым была дамоўленасьць зьняць фільм паводле ягонай аповесьці “Жоўты пясочак”. Я і здымаў бы паводле гэтай маленькай аповесьці пра тое, як энкэвэдысты вязуць на расстрэл.”
(Ракіцкі: ) “А чаму гэты фільм вы так і не зьнялі?”
(Дабралюбаў:) “Міністэрства культуры адмовіла. Сказалі, што прачытаем і пазвонім. Вось і чытаюць дагэтуль, гады ўжо тры-чатыры. Жах!”
(Ракіцкі: ) “А як вылічыце, людзі сёньня на ваенны фільм пайшлі б? Калі, натуральна, фільм быў бы зроблены таленавіта…”
(Дабралюбаў: ) “А не таленавіта і ня трэба. Калі мы здымалі фільмы пра вайну, то на экране рыдалі салдаты над забітым салдатам. А цяпер пераступаюць праз забітага сябра ў карцінах пра мафіёзныя разборкі.”