Нагадаю, што “Эвангельле Юды” было знойдзенае ў Эгіпце прыблізна 30 гадоў таму. Папірус перайшоў праз шмат рук, яго кралі, прадалі і выкуплялі, аж нарэшце 5 гадоў таму дакумэнт пачалі дасьледаваць. Аказалася, што гэта аўтэнтычны старажытны дакумэнт з канца ІІІ стагодзьдзя, напісаны на копцкай мове, сьпісаны зь яшчэ ранейшага грэцкага арыгіналу.
7 красавіка адрэстаўраваны, адчытаны і перакладзены на сучасныя мовы папірус быў выстаўлены на публічны агляд ў сядзібе Нацыянальнага Геаграфічнага Таварыства (ЗША) ў Вашынгтоне. Навукоўцы а таксама мас-мэдыі назвалі знаходку “сэнсацыйнай”. Рукапіс нібыта цалкам у іншым сьвятле паказвае Юду і ягоную здраду.
Спасылаючыся на Эвангельле, Царква цягам стагодзьдзяў вельмі нэгатыўна ставілася да Юды і ягонага ўчынку. Пра гэта таксама сьведчаць літургійныя тэксты, песьні. Юда наагул стаў сынонімам прадажнасьці, гэтак як фарысэй – сынонімам крывадушнасьці, а самарыцянін – міласэрнасьці. Нават Дантэ вызначыў Юду месца на самым дне пекла. У кананічным Сьвятым Пісьме гаворыцца пра яго адназначна:
“Ці не дванаццаць вас абраў Я? Але адзін з вас – д’ябал. Гэта казаў Ён пра Юду Іскарыёта, бо гэты меўся выдаць Яго. Ён быў злодзей” (Ян. 6– 71, 12-6).
“Гора таму чалавеку, якім Сын чалавечы выдаецца: лепей было б чалавеку гэтаму не нарадзіцца” (Мацьв. 26, 24).
“І ўвайшоў Сатана ў Юду, празванага Іскарыётам, аднаго зь ліку дванаццаці, і ён пайшоў і гутарыў зь першасьвятарамі і начальнікамі, каб выдаць Яго ім ня прылюдна” (Лук.22, 2-3).
Аднак, паводле выяўленага рукапісу, Юда ня выдаў Хрыста дзеля марных 30 срэбранікаў. Яму адзінаму былі адкрытыя таямніцы божага пляну. Гэта быў выбраны і давераны вучань, якому Ісус Сам даручыў здрадзіць Яго, і гэтым самым зрабіць магчымым укрыжаваньне, сьмерць, уваскрэсеньне і збаўленьне чалавецтва.
"Адступі ад астатніх (апосталаў), і Я адкрыю табе тайны Царства (божага). Ты можаш патрапіць у Яго, але дзеля гэтага шмат напакутуесься. Ты будзеш праклінаны чарговымі пакаленьнямі але ты і ўзвысісься над астатнімі, бо ты ахвяруеш (выдасі) чалавека, які пакрывае Мяне”. (Інакш кажучы, выдасі чалавечае цела, якое пакрывае боскую натуру Хрыста)".
Учынак Юды названы ў рукапісе названы ня проста “здрадай”, але “таямніцай здрады” (Mysterion prodasis). Юда – фігура вельмі таямнічая. Ён здаўна зачароўваў мастакоў і пісьменьнікаў, быў героям шматлікіх твораў, мюзіклу “ Jesus Christ Superstar”, фільму М.Скарсэзэ “Апошняе спакушэньне Хрыста” паводле раману Нікаса Казанцакіса, альбо папулярнай на Захадзе ў 1970-я гады кнігі “Паводле Юды” Генрыка Панаса.
Навукоўцы лічаць, што “Эвангельле Юды” зьяўляецца сур’ёзным выклікам для Царквы. Рукапіс можа пасеяць сумнеў у сэрцах вернікаў. Могуць ўзьнікнуць пытаньні: а чаму Царква выбрала толькі 4 эвангельлі і адкінула астатнія? Апісаная Дэнам Браўнам ў “Кодзе Леанарда да Вінчы” гісторыя, гэтак як гісторыя Юды гучаць праўдападобна. Калі гэта аўтэнтычны дакумэнт, дык можа, сапраўды Царква нешта хавае?
Аднак на думку прадстаўнікоў усіх трох асноўных хрысьціянскіх канфэсіяў, ня трэба перабольшваць значэньне рукапісу. Вось, што сказаў на гэты каталіцкі тэоляг, прафэсар Экумэнічнай Тэалёгіі з Варшавы Міхал Чайкоўскі:
(Чайкоўскі: ) "Напэўна, гэта не аўтэнтычнае Эвангельле апостала Ісуса Хрыста. Гэта копцкая копія ранейшага грэцкага тэксту. Рукапіс, як паведамляюць навукоўцы, паходзіць з 3-га альбо 4-га стагодзьдзя, але арыгінал так званага “эвангельля паводле Юды” быў вядомы ўжо Ірынэю Іліёнскаму. Пішучы свой твор “Супраць ерасяў”у 180-м годзе ён згадаў сярод іншых і гэты тэкст.
Паводле спэцыялістаў, нанятых “Нацыянальным Геаграфічным таварыствам”, рукапіс зьявіўся ў адной з гнастычных, псэўдахрысьціянскіх сэктаў, якіх называюць таксама сынкрэтычнымі, бо іхнае веравучэньне – гэта сумесь самых розных рэлігіяў, у тым ліку элемэнтаў хрысьціянства.
Царква ніяк не хавае падобных тэкстаў, як гэта пісаў Дэн Браўн ў сваёй кнізе “Код Леанарда да Вінчы”. Сам ён напісаў сваю кнігу паводле падобнага апокрыфу – “Эвангельля паводле Філіпа”. На падставе таго, што “Хрыстос цалаваў Марыю Магдаліну ў вусны” Браўн дарабіў цэлую тэорыю: што нібыта Ён жыў з Марыяй Магдалінай як з жонкай і нават меў зь ёю нашчадкаў, Нічога падобнага. Гэта мэтафара. Пацалунак азначае, што Бог перадае свой дух чалавеку. Наагул, большасьць апокрыфаў ўжо апублікаваныя. Гэты апошні за мяжою ўжо таксама апублікаваны”.
Дэкан тэалягічнага факультэту рымскага Ўнівэрсытэту “Рэгіна Апосталёрум” Томас Вільямс, якім кіруе ордэн “Легіянэры Хрыста” патлумачыў акалічнасьці зьяўленьня “ Эвангельля Юды”:
"Зацікаўленьне гностыкаў лёсам Юды вынікае зь іхнага своеасаблівага стаўленьня да наяўнасьці зла ў сьвеце. Гностыкі лічылі, што Юда быў адораны дасканалымі ведамі (па-грэцку “гнозіс”). Ён нібыта адзін зь ліку апосталаў разумеў місію Хрыста і сваёй здрадай хацеў прымусіць выявіць сваю сапраўдную, боскую сутнасьць.
Хрысьціяне вераць, што Бог стварыў сьвет добрым, а зло і грэх ўвайшлі ў сьвет з прычыны злоўжываньня свабоднай волі нашых прабацькоў. Аднак гностыкі, у прыватнасьці, каініты лічылі, што Бог стварыў сьвет неўпарадкаваным і поўным зла. Паводле каінітаў, Ягвэ старазапаветных габрэяў зайздросны, злы, помсьлівы і каварны. Ён стварыў сьвет неўпарадкаваным і поўным зла. Адсюль у каінітаў павага да Каіна, Эзава, жыхароў Садомы і Гаморы ды іншых адыёзных біблейных пэрсанажаў".
Аднак такое тлумачэньне ня ўсіх пераконвае. Застаюцца пытаньні кшталту: а як Хрыстос мог ўваскрэснуць, калі б яго нехта ня выдаў, калі б Ён не быў забіты? Маўляў, гэта было прадказанае прарокамі тысячы гадоў раней, дык значыць, усё было заплянаванае і ўсе ролі вызначаныя. Павінна быць здрада, каб была сьмерць Хрыста і каб адбылося Ягонае ўваскрэсеньне. Навошта асуджаць чалавека, якому Бог прызначыў такую ролю?
(Чайкоўскі: ) "Так, але з другога боку нельга дапусьціць думку, што Бог інструмэнтальна ставіцца да Юды, што ахвяроўвае ім, каб адбылося збаўленьне чалавецтва. Напэўна, Бог уключыў Юду ў Свой збаўчы плян, аднак для ажыцьцяўленьня гэтага пляну здрада Юды не была абавязковай. Бог ведаў, як адбудзецца насамрэч, але Юда пра гэта ня ведаў і да канца захаваў свабодную волю. Ён меў выбар, меў магчымасьць паступіць інакш, і сам гэта ўсьвядоміў: прызнаў, што зрабіў дрэнна, вярнуў грошы і ў роспачы кончыў жыцьцё самагубствам. Гэта тое спрэчнае тэалягічнае пытаньне “прэдэстынацыі” – прадвызначэньня.
Дарэчы, сам Хрыстос спрабаваў Юду ратаваць, аказваў яму любоў нават ў часе Тайнай Вячэры. У сваёй кніжцы "Пераступіць парог надзеі" Ян Павал Другі пісаў, што ў пытаньні збаўленьня Юды найлепшым адказам зьяўляецца "маўчаньне царквы". Словы Хрыста, што “лепей было б Юдзе цалкам не нарадзіцца” поўныя спачуваньня і ня мусяць азначаць вечнага асуджэньня. Ня трэба забываць пра Божую міласэрнасьць і пра тое, што здрада адбываецца вельмі часта ў сэрцах хрысьціян".
Прадстаўнікі Ватыкану, РПЦ, англіканскай ды іншых пратэстанцкіх цэркваў ня бачаць у гэтай знаходцы ніякай сэнсацыі і ніякай пагрозы для традыцыйнага веравучэньня. Кіраўнік Папскай камісіі гістарычных навук Вальтэр Брандмюлер назваў гісторыю з "Эвангельлем паводле Юды" “рэлігійнай фантазіяй”. На думку шэрагу каталіцкіх герархаў, публікацыя тэксту будзе ўсяго толькі “кароткатэрміновай сэнсацыяй, якая мала паўплывае на вернікаў”.
“Царква нічога не хавае і нічога не ўтойвае –заявіў дэкан тэалягічнага факультэту рымскага ўнівэрсытэту “Рэгіна Апосталёрум” Томас Вільямс. Дагэтуль сама Царква апублікавала больш як 30 падобных “эвангельляў”, у тым ліку “Эвангельле” Марыі Магдаліны, Евы, Філіпа, Якуба ды іншыя. Яны захаваліся дзякуючы спрыяльнаму клімату раёну Міжземнага мора і дзякуючы таму, што гностыкі забаранялі зьнішчаць любыя тэксты ў якіх быў згаданы “Бог”.
(Чайкоўскі: ) "Да гэтага трэба ставіцца вельмі спакойна. Гэта ніяк не атака супраць хрысьціянскай веры. Магчыма, што ў гэты Велікодны пэрыяд пад уплывам навіны пра Юду вернікі спрабуюць параўнаць апокрыф з кананічным тэкстам. Я ня бачу небясьпекі нейкага замяшаньня ў душах вернікаў, бо гэты апокрыф не разбурае ніякага дагмату ні дактрыны. Мы можам далей давяраць чатыром кананічным Эвангельлям. Гэта гістарычная, навуковая навінка. Па-мойму, няма чым пераймацца”.
Усьлед за Патрыярхам Аляксеем, тэолягам Андрэям Кураевым, прадстаўнік Аддзелу зьнешніх царкоўных зносінаў Маскоўскага патрыярхату а. Міхаіл Пракапенка заявіў:
(Пракапенка: ) "Я лічу, што публікацыя так званага " Эвангельля паводле Юды", апакрыфічнага твору, ня ўносіць нічога прынцыпова новага ў стаўленьне праваслаўя дый усіх хрысьціянскіх цэркваў да гісторыі збаўленьня. Царква застаецца вернай кананічнаму тэксту. Кіруючыся агульным здаровым сэнсам, яна з самога пачатку адкідала і асуджала ўсе ерасі і псэўдахрысьціянскія творы. У яе цьвёрдае перакананьне, як было насамрэч. Такога кшталту спробы сказіць альбо перапісаць біблейны аповед пра Хрыста, пра Ягонае зямное жыцьцё, навучаньне, сьмерць і ўваскрэсеньне, рабіліся і раней. Наўрад ці яшчэ адзін тэкст, хай сабе і сапраўды старажытны, разбурыць царкоўнае веравучэньне, зьменшыць шэрагі вернікаў і павялічыць шэрагі скептыкаў. Думаю, што такой небясьпекі няма".
Падобную думку выказаў і пастар Царквы эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў “Віфлеем” зь Менску Віктар Круцько:
(Круцько: ) "Што тычыцца Царквы, дык такія дакумэнты нічым не пагражаюць. Ня першы раз зьяўляюцца такія тэксты. Адносна барацьбы з Бібліяй былі ў нашай нядаўняй, савецкай гісторыі горшыя часы, калі ня проста зьяўляліся тэксты накшталт Пасланьня Юды, але саму Біблію палілі, а вернікаў перасьледавалі. Таму абсалютна няма ніякіх праблемаў для Царквы Эвангельскіх хрысьціян і наагул – для пратэстанцкіх цэркваў, для тых, хто цьвёрда верыць у канон Сьвятога Пісьма.
Акрамя таго, гісторыя Юды – гэта зьдзяйсьненьне старазапаветных прароцтваў. Юда не кіраваўся ніякімі высакароднымі матывамі. Бог прадбачыў ягоную здраду. Мы, пратэстанты, лічым, што такія дакумэнты зьяўляюцца ў лібэральных, антыхрысьціянскіх колах, і гэты лібэральны рух, у камэрцыйных мэтах, будзе і надалей разбураць веру, сумленьне і мараль. Вось і ўсё".
На думку тэолягаў, “раскручваньне дэтэктыўнай гісторыі вакол гэтага апокрыфу невыпадкова адбываецца ў пасхальны пэрыяд”. Камэрцыйны посьпех “Коду Леанарда да Вінчы” і фільму Мэла Гібсана “Пакуты Хрыста” адкрылі сапраўдную скрынку Пандоры. Вось таму і сёлета маем чарговы “велікодны падарунак”. Аднак, на думку тэолягаў, чарговая “сэнсацыя” ніяк не падкапае асноўную догму хрысьціянства, што “Хрыстос Уваскрос”, і што гэта перамога жыцьця над сьмерцю, сьвятла над цемрай і дабра над злом.