Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: з-пад арышту выйшаў Кастусь Смолікаў


Радыё Свабода У сьледчым ізалятары старшыня віцебскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ і сябар ініцыятыўнай групы Мілінкевіча адбыў чацьвёра сутак нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. 17 сакавіка Кастуся Смолікава затрымалі проста на вуліцы, на прыпынку па вуліцы Касманаўтаў, калі ён ішоў у Чыгуначную раённую выбарчую камісію Віцебску, дзе быў акрэдытаваны назіральнікам.

Кастусь Смолікаў распавёў, што ў ізалятары часовага ўтрыманьня ўсіх апазыцыйных актывістаў, пасаджаных на суткі, знарок разьмясьцілі ў асобныя камэры. У астатнім стаўленьне аховы да “палітычных арыштантаў” было добрае.

Сёньня ў 23.45 з-пад арышту мусіць выйсьці яшчэ адзін віцебскі сябар ініцыятыўнай групы Мілінкевіча, моладзевы лідар Віталь Броўка, якому 15 сакавіка прысудзілі сем сутак нібыта за нецэнзурную лаянку. Як і Кастуся Смолікава, спадара Броўку міліцыянты затрымалі на вуліцы.

Вядомага журналіста ды праваабаронцу Валерыя Шчукіна былі затрымалі на выбарчым участку і таксама асудзілі на сем сутак за дробнае хуліганства — за тое, што ён нібыта перашкаджаў працы выбарчай камісіі. Спадар Шчукін мае вызваліцца заўтра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG