Выступ Аляксандра Лукашэнкі пад назвай “Дзяржава для народу” цягнуўся больш за тры гадзіны. Раз-пораз дакладчык пазіраў на гадзіньнік. У залі вісеў перадвыбарчы лёзунг Лукашэнкі “За моцную і квітнеючую Беларусь”.
На сход патрапілі ўсе прыхільнікі спадара Лукашэнкі, сярод якіх кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, міністры, вэртыкальшчыкі ды іншыя. З кандыдатаў у прэзыдэнты на сходзе быў Сяргей Гайдукевіч, кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Ўладзімер Карунас і яшчэ дванаццаць сябраў ЛДП.
Кажучы пра палітычную сытуацыю, спадар Лукашэнка заявіў, што бяз бою не аддасьць краіны:
(Лукашэнка: ) “Калі вы думаеце, што ў нас прэзыдэнцкая кампанія спакойна, ціха ідзе, вы памыляецеся. Асабіста мне, Мартынаву, міністру замежных справаў, нашым многім дэпутатам, усім службовым асобам вельмі дорага каштуе гэтая перадвыбарчая кампанія ў пляне нэрваў. Нашым узброеным, нашым сілам бясьпекі. Напружаньне настолькі вялікае, што вы ўявіць ня можаце”.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што паставіў задачу ня ўцягвацца ні ў якія правакацыі і паабяцаў усё расказаць пасьля выбараў.
(Лукашэнка: ) “Я абараняю не сябе. Я ўжо наеўся гэтай улады. Для мяне вельмі важна паставіць моцную кропку ў гэтым жыцьці, каб нікому, хто прыйдзе пасьля мяне, не захацелася павярнуць назад краіну. Каб краіна ішла гэтай дарогай”.
Значная частка выступу спадара Лукашэнкі была прысьвечана пераліку дасягненьняў у эканамічнай сфэры. Гаворачы пра адукацыю, Лукашэнка загадаў зрабіць новыя падручнікі і вярнуць старыя савецкія праграмы.
(Лукашэнка: ) “Чаго мы саромеемся? Ну, мы жылі ў той краіне. І Скарына быў ня толькі беларус. Ён жыў і ў Піцеры. І тварыў там. Гэта наш Скарына. Чаму мы адмаўляемся, як Ленін казаў, ад гэтай вялікай спадчыны — Талстога, Някрасава, Ясеніна і таго ж Маякоўскага, Пушкіна і іншых? Чаго? Яны жылі ў нас, былі ў нас. Яны захоплены былі нашай прыродай, нашым народам. Яны тут стваралі, пісалі. Гэта ж гонар нашай краіны. І мы павінны вывучаць гэтыя творы”.
(Нагадаем, што Скарына нарадзіўся ў 1490 годзе і памёр каля 1551. Расейскі горад Санкт-Пецярбург быў заснаваны Пятром Першым у 1703 годзе, праз 150 гадоў пасьля сьмерці Скарыны.)
Ацэньваючы мерапрыемства, былы старшыня Савету Рэспублікі і дэлегат Другога ўсебеларускага сходу Аляксандар Вайтовіч заявіў:
(Вайтовіч: ) “Я лічу, што гэта спэктакль, які патрэбны ўладзе, каб дэманстраваць, што нехта пра нешта з народам кансультуецца. Хаця ніхто зь ім не кансультуецца. Усталявана такая дыктатура”.
**************** У працы Ўсебеларускага сходу бярэ ўдзел старшыня Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў
Ва Ўсебеларускім сходзе бяруць удзел дэлегацыі Расеі і Ўкраіны, прадстаўнікі дыпляматычных місій і міжнародных арганізацый, прадстаўнікі беларускай дыяспары. На сход прыехаў таксама старшыня Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў. Ён заявіў, што саюз Беларусі і Расеі ёсьць адным з найбольш уражлівых посьпехаў на пастсавецкай прасторы. Паводле Грызлова, праца над Канстытуцыйным актам саюзнай краіны знаходзіцца ў завяршальнай стадыі і бліжэйшым часам ён можа быць разгледжаны на паседжаньні вышэйшага дзяржсавету. Таксама ён заявіў журналістам, што ў Маскве ўпэўнены ў перамозе на прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандра Лукашэнкі. Грызлоў станоўча ацаніў правядзеньне Ўсебеларускага сходу, маўляў, забесьпячэньне справаздачнасьці ўлады перад народам з’яўляецца адной з найбольш надзённых задач. З гэтага пункту гледжаньня сход уяўляе сабой несумненную цікавасьць.
Гл.таксама Пры спробе зарэгістравацца як дэлегат сходу быў затрыманы і моцна зьбіты кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін