Міліцыя Рагачова мінулай ноччу затрымала старшыню Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валера Рыбчанку, які прывёз у гэты горад дзеля распаўсюду афіцыйна зарэгістраваныя газэты “Народная Воля” і “Товарищ”, на якія былі і дакумэнты рэдакцыяў.
У газэтах зьмешчана інфармацыя пра прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Гаворыць Валер Рыбчанка:
(Рыбчанка: ) “Рагачоўская міліцыя забрала газэты: “Товарищ” — 3985 экзэмпляраў і “Народная Воля” — 600 экзэмпляраў. Кіраваў гэтым намесьнік начальніка міліцыі Юры Астаповіч. Пратакол складаў Уладзімер Целяпнёў. Тлумачылі яны толькі на словах, у пратаколе нічога не пазначылі. Сказалі мне, што ім трэба праверыць сапраўднасьць дакумэнтаў, а таксама праверыць газэты”.
У пастарунку Валер Рыбчанка знаходзіўся больш за тры гадзіны.
Сёньня ён падаў скаргу ў Рагачоўскую пракуратуру на незаконныя дзеяньні міліцыі. Намесьнік начальніка рагачоўскай міліцыі Юры Астаповіч адмовіўся даць які-небудзь камэнтар з прычыны затрыманьня партыйнага актывіста і канфіскацыі ў яго недзяржаўных газэтаў:
(Астаповіч: ) “Афіцыйна зрабіце запытаньне, калі гэта вас цікавіць. Я ня ведаю, з кім гутару”.
У Ветцы 21 лютага тамтэйшыя міліцыянты таксама затрымалі распаўсюднікаў газэтаў “Народная Воля” і “Товарищ” з Гомелю, Марыю Багдановіч і Людмілу Судзілоўскую. Ахоўнікі заявілі, што ня ведаюць такіх выданьняў. Пасьля тлумачэньняў спадарыняў Багдановіч і Судзілоўскую адпусьцілі.