Мэтавы паказьнік росту індэксу спажывецкіх коштаў за ўвесь 2006 год — 7-9%. Але ўжо за студзень інфляцыя склала 1,3%. Міністар эканомікі Мікалай Зайчанка адной з асноўных прычынаў гэтай зьявы назваў моцныя маразы, якія здарыліся ў студзені.
(Зайчанка: ) “Вы самі бачылі сытуацыю анамальную з надвор’ем. У нас ёсьць пэўная статыстыка, міжнародная статыстыка. То бок, тарыф не мяняецца на аплату, адна гігакалёрыя як каштавала 29 тысяч зь нечым, яна так і каштуе. Чалавек болей спажыў цяпла для абагрэву ва ўмовах анамальнай тэмпэратуры — адсюль ідзе ўздым. Таму з 1,3% прыпадаюць на павелічэньне аплаты паслугаў на ацяпленьне й гарачае водазабесьпячэньне 0,6%”.
Таксама, паводле міністра эканомікі, у студзені назіралася сэзоннае падаражаньне садавіны і гародніны. Увогуле, першы і чацьверты кварталы году заўсёды найбольш інфлянтагенныя, на іх прыпадае да 70% гадавой інфляцыі, таму ўздым інфляцыі, які адбыўся ў студзені, можна лічыць натуральным. Мэтавы паказьнік па індэксе росту спажывецкіх коштаў пад сумнеў ня ставіцца, запэўнівае Мікалай Зайчанка.
Эканаміст Міхал Залескі лічыць, што маразы маглі паўплываць на інфляцыю хіба ўскосна: у прадпрыемстваў падвышаюцца выдаткі на камунальныя паслугі, таму яны імкнуцца іх кампэнсаваць праз падвышэньне коштаў на ўласную прадукцыю. Да таго ж, цяпер увогуле спрыяльны час, каб выгадней рэалізаваць сваю прадукцыю, кажа эканаміст.
(Залескі: ) “Народная гаспадарка напампоўваецца перад выбарамі грашыма, нібыта заробкам без адпаведнага павелічэньня прадуктыўнасьці працы і рознага кшталту сацыяльнымі трансфэртамі, сацыяльнымі грашыма — падвышаюцца пэнсіі, стыпэндыі. Натуральна, што прадпрыемствы ў гэтых ўмовах імкнуцца хоць крыху, хоць якім спосабам падвысіць кошты рэалізацыі сваёй прадукцыі ўжо на рынку. І праз гэта атрымліваецца такі інфляцыйны ўсплёск”.