Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманы лідэр менскіх прадпрымальнікаў


Радыё Свабода У Менску сёньня быў затрыманы старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Менску Аляксандр Макаеў.

Як паведаміў Радыё Свабода актывіст прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік, гэта адбылося ў другой палове дня падчас наведаньня імі рынку “Чэрвеньскі”. Паводле спадара Ледніка, лідэра менскіх бізнэсоўцаў затрымалі міліцыянты Ленінскага раёну. Аднак у раённым аддзеле міліцыі адмаўляюцца пацьвердзіць альбо абвергнуць як факт затрыманьня.

Нагадаем, Аляксандр Макаеў, Ігар Леднік і шэраг іншых актывістаў прадпрымальніцкага руху нядаўна выступілі з ініцыятывай правядзеньня дробнымі бізнэсоўцамі страйку падчас правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу 2-3 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG