Пераехаўшы з Смаленску, дзе толькі што была абвешчаная БССР, у Менск, яе ўрад заняў на пляцы Волі колішнюю рэзыдэнцыю расейскага губэрнатара і першым чынам распаўсюдзіў па горадзе свой маніфэст. У ім паведамлялася, што ўсе законы й загады Рады БНР ад гэтага моманту лічацца несапраўднымі, а сама Рада зь яе “міністрамі” ( гэтае слова было ўзятае ў двукосьсе) аб’яўляецца безабароннай перад законамі.
Далейшыя падзеі паказалі, што ў становішчы безабаронных ці не найперш апынуліся самі аўтары маніфэсту. Яскравым і трагічным пацьверджаньнем гэтага стаўся лёс Фабіяна Шантыра.
Будучы палітык і пісьменьнік нарадзіўся 4 лютага 1887 году ў вальналюбным Слуцку. У сваім кароткім жыцьці ён пасьпеў пабыць хатнім настаўнікам-“дарэктарам”, мулярам, адвакатам, вайсковым пісарам, бугальтарам... Шантыр друкаваў у “Нашай Ніве” рамантычныя імпрэсіі, хадзіў на паседжаньні вядомага менскага клюбу “Беларуская хатка”. Там ён пазнаёміўся з маладой пісьменьніцай Зоськай Верас, якая стала яго жонкай.
На Першым Усебеларускім зьезьдзе ў 1917 годзе Фабіян, кіруючы левай фракцыяй, шукаў парытэтнага хаўрусу з бальшавікамі. Яны не забылі гэтага і ў першым урадзе БССР аддалі яму партфэль наркама нацыянальных справаў. Аднак – усяго на некалькі тыдняў. Ужо ў лютым таго самага 1919 году Шантыра кінулі ў турму. Праз год ён быў зноў арыштаваны, абвінавачаны ў “нацыянальнай контррэвалюцыі” і расстраляны.
Фабіян Шантыр стаўся першай ахвяраю бальшавіцкага тэрору як у беларускай палітыцы, так і ў беларускай літаратуры.