У Ашмяне вынайшлі дзейсны аргумэнт у спрэчках з чыноўнікамі — гэта бел-чырвона-белы сьцяг.
(Спадарыня: ) “Як пачынаецца пасяўная ці ўборачная, на сваёй тэхніцы людзі з арганізацыяў езьдзяць дапамагаць калгасам. Ніхто ў людзей нічога не пытаецца. Ніякага пісьмовага загаду няма. Дырэктар выклікае чалавека да сябе ў кабінэт і загадвае ехаць працаваць на калгасныя палі”.
(Карэспандэнт: ) “Яны нешта атрымліваюць за працу?”
(Спадарыня: ) “У арганізацыі яны атрымліваюць аклады, а зерне — на погляд кіраўніка гаспадаркі. Ён можа даць, а можа і не. Я і чула такое, што адна жанчына дамагалася ў райвыканкаме зерня. Яна гаварыла, што ейны муж адпрацаваў усю ўборачную кампанію, а яму не далі збожжа. Яна доўга хадзіла па калідорах улады. Урэшце, яна прыгразіла, што зь бел-чырвона-белым сьцягам паедзе ў Менск. І толькі тады яна атрымала 520 кіляграмаў збожжа”.
(Карэспандэнт: ) “Што дапамагло дамагчыся праўды?”
(Спадарыня: ) “Бел-чырвона-белы сьцяг. Яна іх такім чынам папужала, і гэта ўсё вырашыла. Пасьля гэтага яна ім увесь час такое гаворыць. Як толькі што, яна іх папярэджвае: “Даю вам тры дні, а пасьля гэтага я еду са сьцягам у Менск!”
Адметнасьць жыцьцю Ашмяны надае блізкая беларуска-літоўская мяжа. Горад уваходзіць у памежную зону. Бяз пропуска тут можна знаходзіцца ня больш за тры гадзіны. Парушыў правіла — 200 тысяч штрафу. Праз гэта праверка пашпартнага рэжыму тут ня рэдкасьць. Патруль можа засьпець вас у любы час у любой кропцы гораду.
А ва ўсім астатнім Ашмяна — тыповы раённы цэнтар Гарадзеншчыны. 13 тысяч насельніцтва. Школы, дзіцячыя садкі, вучэльня, некалькі прадпрыемстваў, на цэнтральным пляцы — будынак райвыканкаму і помнік Леніну, поруч стаяць касьцёл і царква.
У найноўшай гісторыі Ашмяна вядомая тым, што тут пачынаў сваю настаўніцкую і палітычную кар’еру старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Аднойчы ён прывёз сюды свайго калегу па Вярхоўным Савеце Аляксандра Лукашэнку. Пасьля сустрэчы з выбарцамі настаўніца польскай мовы Марыя Церахава адвяла ў бок спадара Лябедзьку і выказала яму сваё “фе”, назваўшы ягонага калегу калгасным самадурам. Анатоль Лябедзька запэўніў тады кабету, што каманда маладых палітыкаў перавыхавае будучага прэзыдэнта.
Ад згаданых падзеяў мінула болей за дзесяць гадоў. Я гасьцюю ў Марыі Церахавай. Яна ўдзельнічала ва ўсіх выбарах, зьбірала подпісы да дэмакратычных кандыдатаў. Выключэньнем сталі сёлетнія выбары прэзыдэнта. Паводле спадарыні Церахавай, ейнае здароўе пачало кульгаць.
(Церахава: ) “Плата за кватэру расьце і расьце. Цяпер паднялі пэнсію на 20 тысяч. І на 20 тысяч падвысілі камунальныя паслугі. Атрымліваецца, што я гэтыя грошы аддала назад”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі вы плаціце за кватэру?”
(Церахава: ) “За ўсё разам аддала 122 тысячы. Калі ідзеш у шпіталь, трэба за ўсё плаціць. Нават за тое, што табе выпісваюць новую картку, трэба заплаціць. Я нядаўна захварэла. Адна прышчэпка каштуе 3 тысячы. Перад Новым годам я аддала 60 тысяч. Я Новы год і Каляды прасядзела ў хаце, бо ў шпіталі не было месцаў”.
(Карэспандэнт: ) “Пяць гадоў таму, калі была першая праграма пра Ашмяну, вы заявілі, што гатовыя ахвяраваць сваю пэнсію, каб толькі Лукашэнку не пераабралі. Тады яго пераабралі. А чым цяпер гатовыя ахвяраваць, каб абралі іншага прэзыдэнта?”
(Церахава: ) “Я нават не ўяўляю, якая тут можа быць ахвяра. У мяне грошай няма, і застаецца толькі маліцца, каб абралі іншага. Але месяц бяз пэнсіі таксама б пражыла”.
У прэзыдэнцкую кампанію 2001-га камуніст з 30-гадовым стажам Сьцяпан Корзун дапамагаў камандам Уладзімера Ганчарыка і Сямёна Домаша. На працы яму настойліва прапаваналі ўтаймаваць сваю палітычную актыўнасьць. Але таварыш Корзун, што называецца, пайшоў на прынцып. І, як вынік, зрабіўся беспрацоўным. Сёньня ён сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Ад самага першага дня кампаніі, не зважаючы на халоднае надвор’е, зьбіраў подпісы ў Ашмяне і прылеглых вёсках. Сьцяпан Корзун дзеліцца ўражаньнямі ад кантактаваньня з выбарцамі:
(Корзун: ) “Сёньня ў Ашмяне заробак меншы, чым раней, з працай складанасьці. Людзі сьмяюцца з размоваў пра тое, што сёньняшні сярэдні заробак 250 даляраў. Ёсьць такая показка: “Вы елі мяса, а я — капусту. У сярэднім мы елі галубцы”. Вось так у нас і з заробкам. Чыноўнік атрымлівае за мільён, а рабацяга — 100—150 тысяч”.
(Карэспандэнт: ) “Якія перадвыбарчыя настроі ў Ашмяне?”
(Корзун: ) “Бальшыня пэнсіянэраў падтрымлівае Аляксандар Рыгоравіча. У нас вельмі шмат людзей п’е гарэлку і таннае віно. Гэтыя людзі заўсёды падымаюць дзьве рукі за Лукашэнку. Надта шмат людзей запалохана. Кантрактная сыстэма прывяла да таго, што яны ўсяго баяцца”.
(Карэспандэнт: ) “Як вы з такімі людзьмі будзеце праводзіць агітацыю. Што вы ім будзеце даводзіць, каб схіліць на бок дэмакратычнага кандыдата?”
(Корзун: ) “Самае складанае — пераканаць людзей, каб яны не баяліся. Запалоханым людзям трэба сказаць, што цяпер не 1937 год, што баяцца ня варта, што людзі маюць права на думку. А што тычыцца групы, якая вагаецца, яны не вызначаюцца да пэўнага моманту. Яны адразу пераходзяць на тую палову, дзе бальшыня”.
Сярод актуальных праблемаў Ашмяны таксама дрэнныя дарогі, вялікая чарга на жытло і нізкая якасьць вады.
Месяц таму ў Ашмяну прыслалі новага старшыню райвыканкаму. Пакуль ён уваходзіць у справы. А вось намесьнікі перайшлі яму ў спадчыну ад мінулага кіраўніка.
Валянціну Лузіну называюць шэрым кардыналам райвыканкаму. Пры ўладзе яны з савецкага часу і ў сваім фатэлі пераседзела не аднаго старшыню. Гэтая кабета з усімі вітаецца за руку, як звычайна робяць мужчыны. У ейным кабінэце шмат кветак. На стале каляндарыкі з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча, улёткі, якія паведамляюць пра візыт прэтэндэнта ў Ашмяну, а таксама некалькі асобнікаў інфармацыйнага бюлетэня тутэйшай апазыцыі, які называецца “Час адзінага”.
(Лузіна: ) “За такі прамежак часу, як пяць гадоў, тое, што зроблена ў Ашмяне — гэта вельмі вялікі кавалак: і будаўніцтва, і добраўпарадкаваньне. Людзі, якія не былі ў Ашмяны тры-пяць гадоў, зьдзіўляюцца, што зьмены сапраўды вельмі значныя”.
(Карэспандэнт: ) “А што зь якасьцю вады?”
(Лузіна: ) “Пытаньне зь якасьцю вады ўздымаецца. Нас якасьць вады не задавальняе. Якасьць кантралюецца супрацоўнікамі Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі. Адсотак утрыманьня жалеза не такі, які можа прынесьці шкоду здароўю. Але ў сэнсе эстэтыкі, калі такі колер ёсьць, гэта небясьпечна. Улада ўсё робіць, каб гэтае пытаньне вырашалася. Калі будзе пабудаваная станцыя абезжалезьваньня вады? Гэта плянавалася на 2009—2010 гады. Але, улічваючы пільную ўвагу грамадзкасьці, праектна-каштарысная дакумэнтацыя будзе рабіцца ў 2007 годзе. А пасьля пачнецца будаўніцтва”.
(Карэспандэнт: ) “Прыяжджае прэтэндэнт на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч. Вы хочаце задаць яму якое пытаньне?”
(Лузіна: ) “Тое, што я чула адносна ягоных абяцаньняў... абяцанак, я ня ведаю, за кошт якіх сродкаў ён зьбіраецца зьдзейсьніць усе наабяцанае. Можна паабяцаць, але абяцаць і выконваць — гэта розныя рэчы”.
Апошнія словы Валянціна Лузіна кажа ўжо ў калідоры. Яна сьпяшаецца на ўрачыстае адкрыцьцё Дому правасудзьдзя. У адрэстаўраваны двухпавярховы будынак зьвезьлі суд, юрыдычную кансультацыю і адвакатуру.
Мітынг праходзіць на 30-градусным марозе. Пара дзясяткаў чалавек болей хутаюцца ад пранізьлівага ветру, чым трымаюць дзяржаўныя чырвона-зялёныя сьцяжкі. Балюча глядзець і на аркестар. Музыкі з памежнікаў увесь час прамываюць свае трубы вадою. А калі пачынаюць іграць, вусны прыліпаюць да халоднага мэталу.
Нарэшце госьці зь Менску разам з кіраўніком раённай вэртыкалі пераразаюць чырвоную стужку. Прысутныя скіроўваюцца ў цёплы Дом правасудзьдзя. Часам экскурсіі па судовым залям старшыня Вярхоўнага Суду Валянцін Сукала дае кароткае інтэрвію.
(Сукала: ) “Суд Ашмянскага раёну займае вядучае палажэньне ў Беларусі. Гэта суд, празь які ў Беларусь уяжджае шмат людзей. Гэта твар і візытоўка нашага правасудзьдзя. Гэты твар павінен быць адпаведным: твар павінен быць дагледжаным і годным. Суды Гарадзенскай вобласьці займаюць годнае месца ў судовай сыстэме краіны. Тут выдатныя паказьнікі працы. Вынікі нядрэнныя, імі можна ганарыцца”.
Колішняе памяшканьне Ашмянскага суду вядомае працэсам па “справе Шарамета”. Журналіста расейскага тэлеканалу ОРТ судзілі за тое, што ён часам падрыхтоўкі рэпартажу, нібыта, парушыў дзяржаўную мяжу.
З аднапавярховай цаглянай будынінай зьвязана яшчэ адна байка сучаснага жыцьця гораду. Далей працягне жыхар Ашмяны Аляксей Лукашэвіч:
(Лукашэвіч: ) “Ля будынку суду быў пабудаваны маёнтак старшыні райвыканкаму. Суд месьціўся ў аднапавярховым цагляным будынку вельмі непрывабнага выгляду. Калі там праходзілі судовыя справы і разьбіральніцтвы, людзі пыталіся: “А што гэта за такі прыгожы будынак стаіць побач?” На што быў такі адказ: “Гэта жытло старшыні райвыканкаму”. Такія пытаньні і адказы вельмі нэрвавалі мясцовае кіраўніцтва. Яны вырашылі разабраць будынак суду і перанесьці суд у іншае памяшканьне”.
Пятро Явідовіч — кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Ашмяне. З 2001 да 2005 году ён займаўся прадпрымальніцтвам. Апошнія гады на ўласныя сродкі рамантуе будынак, марыць адкрыць там адзіны ў Беларусі прыватны музэй гадзіньнікаў. З пачаткам прэзыдэнцкай кампаніі цалкам пераключыўся на выбары. Апроч усяго іншага, выдае інфармацыйны бюлетэнь “Час адзінага”.
(Явідовіч: ) “Бальшыня людзей гатовыя да пераменаў, але яны баяцца. Яны чакаюць таго моманту, калі нешта можа зьмяніцца, калі можна будзе за некім пайсьці. Пры сустрэчах зь людзьмі гучыць такое выказваньне: “Як сябе павядзе Менск, так павядуць і рэгіёны. Калі ў Менску людзі выйдуць на вуліцу, жыхары рэгіёнаў гатовыя паехаць і падтрымаць”.
(Карэспандэнт: ) “Як улада рыхтуецца да выбараў?”
(Явідовіч: ) “У параўнаньні з 2001 годам, улада стала разумнейшая. Калі ў 2001-м яны ўсё рубілі сякерай, то цяпер яны трохі прытрымліваюцца законаў. Яны пачалі думаць, што ўлада можа зьмяніцца. Яны пачалі адумвацца, як сябе паводзіць”.
Мы заканчваем размову зь Пятром. І ўжо празь некалькі хвілінаў у дзьверы грукаюць міліцыянты з позвай у пракуратуру. Ахоўнікі закону заводзяць супраць Явідовіча адміністрацыйную справу за датэрміновую агітацыю і арганізацыю несанкцыянаванай вулічнай акцыі. У пракуратуры прачыталі апошні нумар “Часу адзінага”, а таксама за датэрміновую агітацыю палічылі вытрымкі з інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча тэлеканалу “Эўраньюс”. Несанкцыянаванай жа вулічнай акцыяй назвалі падрыхтоўку да сустрэчы дэмакратычнага кандыдата з жыхарамі Ашмяны. Справу пракуратура завяла яшчэ да таго, як спадар Мілінкевіч прыехаў у Ашмяну.
Сустрэча дэмакратычнага кандыдата зь сябрамі ініцыятыўнай групы і выбарцамі адбываецца на прыватнай кватэры Пятра Явідовіча. Адказваючы на пытаньні, спадар Мілінкевіч камэнтуе адміністрацыйную справу супраць Явідовіча:
(Мілінкевіч: ) “Ашмяна — гэта вельмі рэпрэсіўная мясьціна. Тут улады заўсёды паводзілі сябе вельмі жорстка. І гэта нягледзячы на тое, што тут вельмі шмат дэмакратычна настроеных людзей. Тое, што наехалі на Пятра — гэта вынік таго, што мы добра папрацавалі. Я не баюся за лёс гэтай справы. бо яна абсалютна беззаконная. Яго нават абвінавацілі ў тым, чаго яшчэ не адбылося. Улада баіцца, і страх параджае такое беззаконьне. Але мы сваіх людзей не пакідаем. Колькі ў нас было выпадкаў, кожны раз спрабуем дапамагаць людзям”.
Пасьля гадзіннай сустрэчы Аляксандар Мілінкевіч пакідае Ашмяну. Сябры ініцыятыўнай групы рыхтуюцца на новага этапу выбарчай кампаніі — агітацыі за кандыдатаў.