Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наладзіць справу хуткай перадачы праклямацыяў — значыць, зрабіць большую палову справы дзеля падрыхтоўкі дэманстрацыі альбо паўстаньня”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 1 лютага

“Большевик”, 1926 год. Орган КПЗБ цытуе Леніна, які радзіць, як распаўсюджваць забароненую літаратуру:

“Задача правільнага распаўсюду літаратуры… выключна важная. Неабходна навязаць рэгулярныя кантакты асобай раённай групы разносчыкаў з усімі заводамі раёну, з большай колькасьцю рабочых кватэраў раёну. Наладзіць, зарганізаваць справу хуткай перадачы літаратуры, лісткоў, праклямацыяў і інш., прывучыць да гэтага цэлую сетку агентаў — гэта значыць, зрабіць большую палову справы дзеля падрыхтоўкі ў будучыні дэманстрацыі альбо паўстаньня”.

“Рабочий”, 1936 год:

“У 12 гадзін дня 30 студзеня 1500 калгасьнікаў Буда-Кашалёўскага раёну спэцыяльным цягніком прыехалі ў Гомель для прагляду пастаноўкі “Сэржант Дроб”. На вакзале калгасьнікаў сустрэлі сакратар гаркаму партыі т.Стакун, народны артыст рэспублікі Галубок, работнікі тэатру, прадстаўнікі партыйных, грамадзкіх арганізацыяў і прадпрыемстваў. Мастацкі кіраўнік тэатру т.Саньнікаў перад пастаноўкай растлумачыў калгасьнікам сутнасьць спэктаклю… 2 лютага ладзіцца масавы прагляд гэтай пастаноўкі калгасьнікамі Гомельшчыны. Многія калгасы ўжо купілі квіткі”.

“Советская Белоруссия”, 1946 год:

“Калгасьнікі сельгасарцелі імя Варашылава, Рэчыцкага сельсавету… уключыліся ў сацыялістычнае спаборніцтва за ўзорнае правядзеньне зімоўкі і падрыхтоўкі коней да веснавога севу. Адказным за стан конскага пагалоўя пастаўлены дэмабілізаваны з Чырвонай Арміі Ільля Аляксееў. Ён упарадкаваў стайню, наладзіў строгі кантроль за выдаткоўваньнем кармоў. Улічваючы недахоп цягла, калгасьнікі вучаць хадзіць у вупражы бычкоў-кастратаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG