“Калісьці высокая сьмяротнасьць была праблемай выключна трэцяга сьвету. Цягам апошніх 15 гадоў падобная тэндэнцыя назіраецца ў шэрагу постсавецкіх краін – Расеі, Беларусі”, сьведчаць аўтары.
Паводле прафэсара Брэлера, у апошнія дзесяцігодзьдзі ў Беларусі назіраецца скарачэньне працягласьці жыцьця на 8-13 гадоў, асабліва сярод мужчынскай часткі насельніцтва.
Цяпер беларускія жанчыны жывуць у сярэднім 68 год, прыкладна на 10 гадоў болей за сваіх суайчыньнікаў мужчынскага полу. З гледзішча навукоўцы, такая розьніца гендэрнай працягласьці жыцьця ёсьць небясьпечным фактарам. (Для параўнаньня: сярэдняя працягласьць жыцьця жанчын і мужчынаў ў Нямеччыне і Аўстрыі адпаведна 81 і 75).
Толькі аднаго з адзінаццаці беларускіх мужчын можна лічыць здаровым. Астатнія маюць ад аднаго да пяці фактараў, якія зьмяншаюць працягласьць жыцьця: нізкая фізычная актыўнасьць, паленьне тытуню, ужываньне алькаголю...
Як вынікае зь нямецкіх дасьледаваньняў, адрозна ад жанчыны, мужчына часьцей становіцца ахвярай розных аварыяў і іншых няшчасных здарэньняў, ён заўсёды значна радзей за жанчыну зьвяртаецца да лекараў. Указваецца таксама, што апошнім часам у Беларусі, Шатляндыі, Расеі і шэрагу іншых эўрапейскіх краін істотна памаладзеў узрост людзей, залежных ад алькаголю, а таксама ўзрост тых, хто мае праблемы з залішняй вагай.
На атлусьценьне пакутуе вялікая колькасьць падлеткаў да 12 год. У шэрагу паказчыкаў некаторыя дадзеныя па Беларусі і Шатляндыі ёсьць настолькі падобнымі, што Шатляндыя нават называецца “Беларусьсю Захаду”.
Сярод нечаканых высноваў нямецкіх дасьледчыкаў, якія былі агучаныя сёньня ў Ляйпцыгскім унівэрсытэце, наступная: на сьвеце ўсё ж ёсьць рэгіёны, дзе мужчыны і жанчыны маюць прыкладна аднолькавую працягласьць жыцьця. Гэта Японія, зь яе надзвычайна высокім узроўнем аховы здароўя ды краіны трэцяга сьвету, дзе адной з мэдычных праблемаў ёсьць разьвіцьцё гінекалёгіі.