У 1989 годзе інфляцыя ў Польшчы дасягнула 340% на год, у крамах нічога не было, а гаспадарка знаходзілася на мяжы катастрофы. Першы некамуністычны ўрад Тадэвуша Мазавецкага мусіў тэрмінова распачынаць рэформы, якіх ніхто перад гэтым не рабіў – дзеля гэтага прэм’ер з “Салідарнасьці” запрасіў Лешка Бальцаровіча на пасаду віцэ-прэм’ера і міністра гаспадаркі.
(Мазавецкі: ) “Бальцаровіч быў архітэктарам эканамічнай рэформы. Ён – і мы зь ім былі згодныя – лічыў, што не атрымаецца нічога зрабіць павярхоўнымі, касмэтычнымі захадамі – трэба было зьмяніць сыстэму”.
“Плян Бальцаровіча”, які прадугледжваў двайны шок – лібэралізацыю гаспадаркі і стабілізацыю коштаў – пачаў дзейнічаць ад 1 студзеня 1990 году. Тады цэны гвалтоўна ўзрасьлі, але ўжо ў лютым гэты рост спыніўся, яшчэ праз месяц зьніклі чэргі, у гаспадарцы пачаўся пэрыяд стабілізацыі. Калі ў сьвеце пачалі гаварыць пра гаспачарчы “цуд над Віслай”, у самой Польшчы папулярнасьць Бальцаровіча рэзка ўпала – гэта быў кошт, які давялося плаціць за рэформы.
У Польшчы дагэтуль некаторыя палітыкі будуюць сваю кар’еру на закліках судзіць Бальцаровіча і патрабуюць ягонай адстаўкі з пасады старшыні Нацыянальнага банку.
Два гады таму часопіс “Палітыка” напісаў:
“Пры ўсёй крытыцы на адрас Бальцаровіча, збольшага несправядлівай, ёсьць некалькі рэчаў, якія хіба нельга аспрэчваць. Калі б не наватарская бальцаровічаўская перабудова, магчыма, лёс усёй посткамуністычнай Эўропы мог бы быць іншы, а Польшча больш нагадвала б Беларусь”.
Гэата ацаніў і колішні палітычны праціўнік Лешка Бальцаровіча – Аляксандар Кавасьнесўкі, які ў апошнія тыдні свайго прэзыдэнцтва ўзнагародзіў прафэсара вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы “Ордэнам Белага Арла:
(Квасьнесўкі: ) “У такія моманты, як гэты, мы адчуваем гонар і радасьць, што ў нашай Айчыне ёсьць выбітныя людзі, якія ў адказны момант для сваёй краіны гатовыя зрабіць усё,што ад іх залежыць”.