7 студзеня, субота
Дзень пачаўся дэпрэсіўна, на душы было мутарна і хацелася ўсё кінуць і памяняць працу, лёс, жыцьцё. Яно зусім не такое, як мне хочацца. Людзі нейкія тупыя, неглыбокія, эгаістычныя і рабскія, краіна дурацкая, і наагул, Менск — не сталіца, і надвор’е кепскае…
Але дзень быў выходны, хаця з раніцы мяне чакаў візыт да Сасноўскага Зьмітра — ёсьць неадкладныя справы, і трэба плянаваць працу на новы год. Сустрэча была ў яго дома. Адразу супакоілася: знаёмы асяродак — шчыты, кальчугі, стары меч (абароненасьць), на сьцяне і падлозе шкуры, партрэты продкаў, герб Сасноўскіх. Цікавы сьвет у чалавека: цэльны, што звонку, што ўсярэдзіне. Хаця з усяго выбіваўся кампутар на століку, заваленым кніжкамі. Антураж зусім не сярэднявечнага музыкі, а сур’ёзнага дасьледчыка. Вось як ствараецца сярэднявечная музыка і гераічны эпас…
А сам гаспадар налівае рамонкавую гарбату і весела сьцьвярджае, што “дзень бяз радасьці і сьмеху — дарма пражыты дзень”. Пасьля такога візыту пачынаеш зноў верыць, што мы — народ і ёсьць у нас свае героі і таленты.
На Нямізе зьвінелі званы ўжо значна лепей, чым у мінулым годзе. Відаць, школа беларускіх званароў разьвіваецца…
Я хаджу ў Петрапаўлаўскую, “жоўтую” царкву, і з кожным наведваньнем разумею, што марна, бо кожны раз знаходжу сьведчаньні яе непрыстойнасьці. На гэты раз надпіс: “Ставіць сьвечкі дазволена толькі купленыя ў гэтым храме”. Бізнэс у рэлігіі… Лепей маліцца ў душы.
Далей быў дзень сямейны. Мы забралі яблыкі зь лецішча і наведалі са старэйшай дачкой, зяцем і ўнукам маю ўжо вельмі старую маму.
8 студзеня, нядзеля
Апошні дзень дзіцячых вакацыяў: сёньня я забіраю сваю дачку “жабку-падарожніцу” ад сястры. Яны езьдзілі ў наш сямейны дом у Вяліжы Смаленскай вобласьці, скуль паходзяць мае дзяды. Мястэчка, заснаванае Вітаўтам, знаходзіцца на мяжы Беларусі й Расеі і стаіць на маляўнічым беразе Дзьвіны. Добрае месца для нас адпачыць і схавацца ад справаў і людзей. Там прыгожа: як улетку, так і ўзімку.
Ружовашчокая Ружанка з булачкамі, сьпечанымі ў печцы, і расповедамі пра котку Мурку вярнулася ў свой урбанізаваны “бярлог”. Што б рабіла наша сям’я бяз гэтага вяселага званочка! Наагул, калі ў сям’і шмат дзяцей, на месцы не пасядзіш і сумна не бывае: пастаянна што-небудзь здараецца.
Нядзеля для мяне — дзень працоўны. Усё не як у людзей. І праца няправільная — рыцарскі клюб. І хачу сказаць, што пры несур’ёзнасьці самой назвы гэта ўсё вельмі сур’ёзна.
9 студзеня, панядзелак
Пад’ем у 6.30 раніцы. Ружана пайшла ў школу. Сёньня прадусарскі дзень. Плянаваньне канцэртаў старадаўняй музыкі. Шукаю офіснай падтрымкі, а прасьцей кажучы, дзе б мне дабрацца да кампутара і Інтэрнэту. (Дома немагчыма стала працаваць — сын рыхтуецца да сэсіі, а ў мужа шмат сваёй сур’ёзнай працы, якую ён робіць дома.) Трапляю ў “Бацькаўшчыну”. Алена Макоўская, прыгожая і разумная жанчына, ніколі мне не адмаўляе. Адзінае, што падкрэсьлена нацэльвае: культура — гэта добра, але прыйшоў час і для палітыкі. Трэба падключацца і дапамагаць палітыкам. Сама думаю: дапамагаць можна, але як? І людзі ў мяне спытаюцца тое самае — як? І што далей? Але ўсё ж такі ўпэўнена сабе кажу: зь сёньняшняга дня іду зьбіраць подпісы — можа, там знайду адказ на свае пытаньні.
Абыходжу суседні дом — проста дзікі посьпех. Людзей ня трэба пераконваць, кожны ўжо заняў пазыцыю. Альбо за перамены, альбо супраць. За перамены большасьць. Старыя людзі пераважна супраць усялякіх пераменаў. Ёсьць у людзей заўвагі: навошта шмат кандыдатураў выстаўлена за перамены. Кожны зь іх разумее, што ўлада мае сілу, якую можна адолець толькі аб’яднаўшыся. Цікава, што ніхто не запытаўся пра тое, што будзе, калі раптам улада памяняецца. Як я зразумела, на нашым этапе праграма пераменаў ня мае значэньня, бо ніхто ня верыць у посьпех на выбарах. Для людзей важны сам пратэст. Людзі хочуць пратэставаць. Яны — не рабы, яны разумеюць, што ў 21 стагодзьдзі чалавек мае права выбіраць…
У мяне зьяўляецца аптымізм. Ня можа адзін чалавек так доўга маніпуляваць сваім народам. Людзі хочуць аб’яднацца і пратэставаць разам, але жыве моцны страх, і ён не дазваляе народу рабіць учынкі, бо, па сутнасьці, народ проста неразьвіты, малады, знаходзіцца ў пераходным узросьце. Таму, можа, тое, чым я займаюся, таксама мае свой плён і сэнс.
10 студзеня, аўторак
Дзень сямейны. Нічога асаблівага. Гадаваньне ўнука, здабываньне патрэбнай кнігі для сына, катаньне на каўзялях (каньках) з дачкой, збор подпісаў у знаёмых, прагляд свайго фотаархіву (гэта заданьне на працы — прынесьці здымкі школьных і студэнцкіх гадоў). Цікава глядзець на самога сябе, як ты вырас, і думаць пра сябе збоку, пад прыцэлам сваіх жа ўласных прынцыпаў.
Я пастаянна была ў нейкім эпіцэнтры, хаця сама паводзіла сябе сьціпла і старалася быць непрыкметнай. Часьцей хавалася за мужчынскія плечы. У дзяцінстве — за плечы таты і старэйшага брата, у сям’і — за плечы мужа, у справах — за плечы сяброў клюбу рыцараў і музыкаў. Наагул, так прасьцей і ўтульней. І можна шмат чаго зрабіць, калі ёсьць здароўе і натхненьне. Вельмі шмат чаго можна зрабіць для людзей і дзеля любімай Беларусі, нават невялікімі намаганьнямі. Важна не расчароўвацца, ня траціць надзею і набываць верных сяброў. Адрозьніваць важнае і дробнае. Як казаў мой тата, паўтараючы словы Кузьмы Пруткова: “Глядзі ў корань!” А я сама пастаянна сярод людзей. Ужо ня памятаю многіх імёнаў, прозьвішчаў, і ня памятаю, адкуль я іх ведаю. Няхай яны мне гэта даруюць…
11 студзеня, серада
Дзень музычны і працоўны. Ніякай палітыкі, толькі культура. Рыхтую канцэрт “Лютневая музыка Беларусі і Эўропы 16—18 стагодзьдзяў”. Сёньня сустракаюся з музыкамі, падбіраю для іх ноты старадаўняй беларускай музыкі. Полацкі сшытак, ці Астрамечаўскі рукапіс. Яго палякі лічаць сваім і называюць “Ягелёнскім рукапісам”.
Мы, беларусы, як высьвятляецца, маем унікальны помнік музычнай культуры, наш сымбаль, такі самы, як крыж Эўфрасіньні Полацкай. Мы мала яго прапагандуем. Новае пакаленьне ўжо не захапляецца ім і не чытае пра яго ў Адама Мальдзіса — вельмі шкада. Каб абудзіць цікавасьць, трэба па-новаму зірнуць і на выкананьне старадаўняй музыкі. Мне згадваюцца словы майго любімага Віктара Іванавіча Скарабагатава: “Хай граюць, як хочуць і на чым хочуць, хоць на вадасьцёкавых трубах, але каб гэта быў наш Полацкі сшытак!” Вось табе і ніякай палітыкі.
Ну, мы ня будзем так ужо літаральна ўспрымаць словы знакамітага чалавека, ня будзем граць на трубах і платах, а паспрабуем беражліва і аўтэнтычна — на барочных лютнях…
Удзень на працу зьяўляюцца госьці — Зьміцер Сасноўскі і Андрэй Апановіч. Яны прыглядаюць антураж для свайго новага фэнтэзі-праекту “Літвін-троль”. Пасьля агляданьня нашай маёмасьці, не прыходзяць да канчатковага рашэньня. Але, каб яны не сыходзілі зусім з пустымі рукамі, я дазваляю ім забраць сьценку Мірскага замку (макет вядомага архітэктара Калніна, падабранага панам Ськіргайлам на сьметніку Мастацкага музэю). Сьценка ня ўлезла ў таксі, таму давялося яе разрэзаць на дзьве часткі. Вось такая сьмешная прыгода…
12 студзеня, чацьвер
Зраніцы спрабую рэалізаваць жаданьне памяняць жыцьцё і працу. Раблю захады, але пакуль ёсьць толькі надзея.
Увечары вяду Ружану на заняткі флейтай да Каці Радзівілавай, якая працуе ў Цэнтры творчасьці дзяцей Фрунзенскага раёну. У групу, акрамя Ружанкі, ходзіць дачка Шунэйкі Яўгена, унучка Алеся Цыркунова і дзеці Ігара Хлябы. Добры беларускамоўны асяродак.