Дагэтуль нас мары ўсё цешаць,
Ўсё Крывію сьнім залатую:
Чакаем – хто прыйдзе нас вешаць,
Айцоўскай рукой закатуе...
Гэтыя радкі ў вусьцішныя 1930-я напісаў паэт Уладзімер Хадыка. Хіба трэба зьдзіўляцца, што ў 1936-м аўтара арыштуюць і засудзяць на 10 гадоў зьняволеньня ?
У сібірскіх лягерах ён быццам недасьнёны сьветлы сон згадваў родную Ігуменшчыну, бацькоўскую вёску з надзіва ўтульнай назваю Цітва, дзе нарадзіўся 3 студзеня 1905 году. Згадваліся “Маладняк”, сябрам якога ён быў; тры паэтычныя кнігі, заўважаныя Янкам Купалам, праца над перакладам “Ціхага Дону”...
Яшчэ адзін паэт-катаржнік Масей Сяднёў успамінаў, што і там, за калючым дротам, Хадыка заставаўся паэтам: пісаў вершы і зашываў іх у свой зэкаўскі кажух.
Учора сьмерць была, як тэма, Як жаль, рыдалі хмызьнякі. І адцьвіталі хрызантэмы, І нараджаліся ваўкі... – напісаў ён калісьці радкі, у якіх гучала змрочнае прароцтва.
Уладзімера Хадыку напаткала страшная сьмерць: у капальні яго задушыў велізарны валун.
У 1954-м Хадыка, што насуперак бязьлітаснаму часу, усё ж пасьпеў адбыцца як лірычны паэт, быў рэабілітаваны “за адсутнасьцю складу злачынства”.