Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Макаеў: у офісе дэмпрафсаюзаў ідзе ператрус


У офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў на вуліцы імя Якубава ў Менску (раён Серабранка) міліцыянты робяць ператрус.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў Аляксандар Макаеў, адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху ў Менску, якога міліцыянту не выпускаюць з офісу.

Са словаў суразмоўцы, ён, а таксама некалькі яго сяброў завіталі ў офіс БКДП на сустрэчу да знаёмых.

“Калі мы выйшлі з аўтамашыны і ішлі ў ліфт, – расказвае Аляксандар, – за намі накіраваліся незнаёмыя ў цывільным. На парозе офісу БКДП яны адштурхнулі нас і адразу пачалі вобшук у памяшканьні. Цяпер міліцыянты выклікалі дапамогу і пагражаюць арыштаваць кампутары, літаратуру, аргтэхніку. Спасылаюцца, што нібыта тут вырабленыя ўлёткі з заклікам да прадпрымальнікаў падтрымаць акцыю пратэсту 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску”.

Карэспандэнт Радыё Свабода спрабаваў зьвязацца са старшынёй БКДП Аляксандрам Ярашуком. Аднак яго тэлефон пакуль застаецца адключаным ад сеткі.

У офісе БКДП разам з А.Макаевым знаходзяцца Надзея Сінькевіч, сябра АГП Алег Корбан, сябра "Маладых дэмакратаў" Мікола Сергіенка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG