Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фядута: “Сёньня часы больш людажэрныя...”


Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня вядомы палітоляг, літаратар Аляксандар Фядута прапанаваў нашым карэспандэнтам дасьледаваць тэму – як памянялася за часы незалежнасьці дзяржавы псыхалёгія грамадзтва: ці прыходзіць на зьмену “савецкасьці” – “беларускасьць”? Цягам тыдня мы абмяркоўваем перамены, якія адбываюцца ў сьвядомасьці грамадзянаў. А ў пятніцу на гэтую тэму прагучыць адмыслова падрыхтаваная перадача. дапамагае выдаваць мастацкія і публіцыстычныя кнігі на гэтую тэму іншым.

Фядута: Лепшыя журналісты ўсё ж не пісалі на палітычныя тэмы. Яўген Богат, Анатоль Аграноўскі, Тацяна Тэс – майстры ў іншым.

Уліцёнак: А беларускія?

Фядута: Ня памятаю іх. У памяці ўсплываюць Фарыд Сейфульмулюкаў, Герасімаў, Бовін… Ім дазвалялася нешта казаць: не пра нас – але пра замежнікаў.

Уліцёнак: Дзякуючы ім мы разумелі, якое шчасьце было нарадзіцца ў савецкай краіне…

Фядута: Не абавязкова. Бо, напрыклад, была розьніца паміж Уладзімерам Дунаевым і Валянцінам Зорыным. А калі ж пачыналася вайна – у В’етнаме ці ў Нікарагуа, Чылі – так, вядома ж гэта былі ворагі!

Уліцёнак: Аднак яны ўсё ж не спарадзілі ў савецкім грамадзтве пачуцьцё нянавісьці да тых, хто за мяжой.

Фядута: Брэжнеў. Брэжнеўскія часы былі менш людажэрнымі.

Уліцёнак: А Беларусь тады хіба ня мела ўласных міжнародных журналістаў?

Фядута: Адзін быў – Ігар Дылеўскі. Вёў “Панараму тыдня”, разумеючы, што гэта – паўтор. І таму спрабаваў быць троху іншым. Яны – “думаньнікі”. Ён – лірык… Актор!

Уліцёнак: У ягоных спадкаемцаў таксама хапае артыстызму. Аднак гэта зусім іншыя людзі…

Фядута: Сёньня часы ўжо больш людажэрныя… І калі вы паглядзіце, што ў свой час казаў спадар Зімоўскі, і што дазваляе сабе беларускае тэлебачаньне сёньняшняе, то… Ня тое, што нават спадар Дылеўскі, але й маскоўскія таварышы ў свой час не дазвалялі сабе так казаць пра людзей, зь якімі мажліва кіраўніцтву краіны давядзецца сядзець за сталом перамоваў.

Палітычная журналістыка сёньня стала хамскай прафэсіяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG