Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Алесь Астроўскі


У чацьвер, 6 сьнежня , ад 09.00 да 09.30 на пытаньні слухачоў па тэлефоне (8-017) 266-39-52 адказвае прафэсар Алесь Астроўскі.

Пытаньні Алесю Астроўскаму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com. Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Астроўскім.

На перадапошнім справаздачна-выбарчым сходзе Партыі БНФ у канцы 2003 году ён вылучаўся альтэрнатывай Вінцуку Вячорку на ролю лідэра арганізацыі і набраў 27 працэнтаў галясоў. На знак нязгоды з палітыкай кіраўніцтва партыі неўзабаве пакінуў яе шэрагі.

Спадар Астроўскі карэнны гарадзенец. Яму 50 гадоў. Жанаты, мае пяцёра дзяцей. У 1980 годзе з адзнакай скончыў Гродзенскі мэдыцынскі інстытут і з таго часу працуе там жа на катэдры мэдыцынскай біялёгіі й агульнай генэтыкі. З 1993 году – доктар мэдыцынскіх навук.

З 1986 году актыўна займаецца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Удзельнічаў у шэрагу палітычных кампаній. Да 2004 году – сябра БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ.

Прафэсар Алесь Астроўскі – аўтар шэрагу артыкулаў і кніг, прысьвечаных беларускай і сусьветнай грамадзка-палітычнай сытуацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG