Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўку К.Салаўёву адлічылі з унівэрсытэту


Актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кацярыну Салаўёву адлічылі з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кацярына вучылася на другім курсе гісторыка-філязофскага факультэту.

Супраць яе распачалі крымінальную справу паводле двух артыкулаў – зьнявага дзяржаўных сымбаляў і ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Пасьля гэтага дзяўчыну выклікалі на катэдру ангельскай мовы і паведамілі, што яе могуць адлічыць за неатэстацыю і пропускі заняткаў.

Кацярыну сёньня адлічылі з Полацкага дзяржаўнага унівэрсытэту з фармулёўкай “за неатэстацыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG