У "Начных досьледах" Ігар Карней высьвятляе прычыны павелічэньня ў Беларусі колькасьці сэктантаў, пасьлядоўнікі якіх разам зь дзецьмі дагэтуль чакаюць канца сьвету ў зямлянцы пад расейскай Пензай.
Жыхары Полацку выкажуць свае думкі, як варта вырашыць сытуацыю ў Пензе.
Апрача таго, разам з габрэямі мы адзначым пачатак сьвята Ханука, прапануем рэпартаж з прэзэнтацыі музычнай складанкі беларускіх выканаўцаў “Дзе ёсьць гвалт, няма сям’і”, а таксама інтэрвію са сьпеваком Канстанцінам Драпезам з нагоды выхаду новай праграмы “Аўтаномная навігацыя” дуэту “Аляксандра і Канстанцін”.
У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра творчасьць гурту "Neura Dubel", а ў "Начной чытанцы" будуць гучаць вершы Алеся Аркуша.
Пасьля 23-й гадзіны: перадачы "Падарожжа Свабоды" пра вёску Плябань Маладэчанскага раёну, "Беларускае замежжа" аб настальгіі маладых беларускіх эмігрантаў, агляд лістоў на "Свабоду" і "Вольная студыя" з удзелам мастака Сержука Цімохава.
Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.