Аляксандар Фядута нарадзіўся ў 1964 годзе ў Горадні, скончыў расейскае аддзяленьне філфаку Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Кандыдат філялягічных навук (1997), абараніў дысэртацыю на тэму «Чытач у творчай сьвядомасьці А.С.Пушкіна». Працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў гарадзенскай школе №20, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ і першым сакратаром Саюза моладзі Беларусі (1991-1994. Быў начальнікам Упраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (ліпень 1994 – студзень 1995), сышоў у адстаўку, узяўшы на сябе адказнасьць за “белыя плямы” ў газэтах замест дакладу дэпутата апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня С.Антончыка пра карупцыю ў атачэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Аўтар шматлікіх публікацыяў у беларускім друку. Укладальнік зборніку твораў Фадзея Булгарына ў сэрыі “Беларускі кнігазбор” (2003), аўтар кнігі “Аляксандар Лукашэнка. Палітычная біяграфія”. Жанаты, жыве ў Менску.
Онлайн-канфэрэнцыя з Аляксандрам Фядутам 15.06.2005