На погляд адмыслоўцаў, у Беларусі праблема бясьпекі кампутэрнай інфармацыі – вельмі актуальная. Фёдар Паўлючэнка - колішні супрацоўнік тэхнічнай службы вэб-рэсурсу www.charter97.org. Ён тлумачыць, зь якімі праблемамі сутыкаўся іх сайт.
Белтэлеком – манапаліст доступу да інтэрнэт-прасторы
“Сайт Хартыі сутыкаўся амаль з усімі відамі атак і ўзломаў... Самы балючы, напэўна, быў першы выпадак – выбары 2001 году, калі сайт Хартыі папросту заблякавалі для беларускіх карыстальнікаў. Гэты выпадак быў для ўсіх тады першы, ніхто раней з гэтым не сутыкаўся, таму адэкватна рэагаваць было цяжка. Усё вельмі проста: роўтэр Белтэлекаму – гэта адзіны ў Беларусі выхад у інтэрнэт, у глябальную прастору. І там можна паставіць фільтар на сайт Хартыі – і адпаведна беларускія карыстальнікі ня змогуць патрапіць на заблякаваную Інтэрнэт-старонку. Гэта і зрабілі ў дзень выбараў – і гэта ў іх атрымалася вельмі эфэктыўна”.
У сытуацыі, калі Белтэлекам – манапаліст у доступе да інтэрнэту, іншыя правайдэры вымушаныя працаваць празь яго. Таму ў Беларусі склаліся ідэальныя ўмовы для тэхнічнага кантролю інтэрнэт-рэсурсаў, кажуць адмыслоўцы. Згаданы сайт Хартыі зьведаў і шэраг хакерскіх атак, калі "ламалі" сэрвэр. Інфармацыя папросту зьнікала, і яе даводзілася штораз аднаўляць, распавядае Фёдар Паўлючэнка:
“Праблемы зьніклі, калі Хартыя пачала больш сур’ёзна разглядаць пытаньні хостынгу, працы над сэрвэрам, выкарыстоўваць дарагі хостынг... Таму зламаць цяпер – больш складана”.
“Інфармацыйная бясьпека” ў сёньняшнім беларускім кантэксьце – аксюмаран
Адзін з аўтараў інтэрнэт-газэты “Беларускі партызан”, вядомы журналіст Павал Шарамет, кажа, што ў кантэксьце сёньняшняй Беларусі словы “інфармацыйная бясьпека” гучаць як аксюмаран. А ў працы “Беларускага партызана” даўно відавочная тэндэнцыя: тэхнічныя праблемы доступу да сайту здараюцца менавіта ў часе значных для краіны падзеяў:
“Напярэдадні “Сацыяльнага маршу”, у часе “Сацыяльнага маршу” і некалькі дзён пасьля яго сайт атакавалі хакеры. Сайт пастаянна спрабавалі ўзламаць. Таму цяпер ідзе сур’ёзнае расьследаваньне правайдэра, бо атака была надта маштабная, каб быць вынікам дзейнасьці нейкіх асобных, адзінкавых хуліганаў. Тут задзейнічаныя нейкія сур’ёзныя рэсурсы гэта і зноў жа выдае на почырк беларускіх спэцслужбаў”.
Асабістая інфармацыя – таксама не ў бясьпецы
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначае, што сёньня ў Беларусі адсутнасьць інфармацыйнай бясьпекі тычыцца ня толькі віртуальнай, але й цалкам асабістай прасторы жыцьця: “Перастаў працаваць хатні тэлефон. Жонка запрасіла майстра. Ён аглядаў лінію за межамі кватэры – у агульным калідоры, які яднае камунікацыйныя сеткі чатырох кватэраў. Прыйшоў – усьміхаецца. Запытаўся, хто займаецца палітыкай альбо бізнэсам. І паказаў прыстасаваньне для праслухоўваньня – маленькае, чорнае... Я потым кансультаваўся з адмыслоўцамі – сказалі, што дзякуючы гэтаму прыстасаваньню замежнай вытворчасьці ўсё, што адбывалася ў нашай кватэры, усе гаворкі праслухоўвалася 24 гадзіны ў суткі”.
Чаму інтэрнэт “оптам” у манапаліста ў чатыры разы даражэйшы за “раздроб”? , 30.10.07