Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белая Русь" рыхтуецца да рэгістрацыі


Радыё Свабода Дакумэнты для рэгістрацыі грамадзкага аб''яднаньня "Белая Русь" будуць перададзены ў Міністэрства юстыцыі на працягу наступнага тыдня. Пра гэта 28 лістапада паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні гэтай арганізацыі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.

Нагадаем, устаноўчы з''езд РГА "Белая Русь" прайшоў у Мінску 17 лістапада. Аб''яднаньне ўзначаліў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Як зазначана ў статуце, "Белая Русь" будзе "спрыяць пабудове моцнай квітнеючай Беларусі, удзельнічаць у пытаньнях развіцця краіны". Арганізацыя плануе ўзяць удзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. Прадстаўнікі "Белай Русі" не выключаюць, што з цягам часу аб''яднаньне можа быць пераўтворана ў палітычную партыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG