Ці падтрымае Нямеччына санкцыі ЗША, якія ўвялі адносна беларускага канцэрну “Белнафтахім”? Якая тут пазыцыя нямецкага боку?
Адказваючы на гэтае пытаньне, амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхарт Вайс сказаў:
“Пакуль не было афіцыйнай рэакцыі Бэрліна наконт гэтых санкцыяў. Мы, канечне, прааналізуем сытуацыю. Мы да пэўнай ступені падзяляем матывы Вашынгтону, якія далі штуршок гэтым санкцыям.
Калі санкцыі ў гэтай канкрэтнай фазе разьвіцьця зьяўляюцца дзейсным інструмэнтам, гэта трэба паглядзець. Нямецкая палітыка, канечне, зьвязаная і з пытаньнем прадуктыўнага дыялёгу зь Беларусьсю”.
Спадар Вайс падкрэсьліў, што цяпер нельга забывацца, што магчымы больш прадуктыўны дыялёг паміж заходнімі партнэрамі й Беларусьсю.
Ці ёсьць нейкія перамены ў палітыцы нямецкага боку адносна Беларусі?
“Тактыка і стратэгія Эўразьвязу і Нямеччыны ясная. Мы, канечне, падзяляем разам пэўныя мэты, якія зьвязаныя з будучыняй Беларусі як сябра шырокага эўрапейскага дэмакратычнага грамадзтва.
Але што тычыцца сродкаў для дасягненьня такой мэты (гэта маё меркаваньне), трэба перайсьці да больш збалянсаванай мэтодыкі. Карыстацца і формамі дыялёгу, і супрацоўніцтва”.
Ці застаюцца актуальнымі для Нямеччыны дванаццаць прапановаў Эўразьвязу Беларусі, у тым ліку і патрабаваньне вызваліць беларускіх палітвязьняў?
Спадар Вайс сказаў:
“Было б вельмі разумна, калі б і з боку беларускай улады больш канкрэтна пачулі і адказалі на такое патрабаваньне. Маё меркаваньне: насамрэч не зьяўляецца выяўленьнем рацыянальнасьці ў палітыцы, калі з-за гэтага існуюць пэўныя блякады для нармалізацыі стасункаў”.
Прадстаўнік бэрлінскага фонду “Навука і палітыка”, старшыня Менскага форуму доктар Райнэр Лінднэр, пасол Нямеччыны ў Беларусі Гебхарт Вайс, пасол Беларусі ў Нямеччыне Ўладзімер Скварцоў. Пасол Беларусі ў такой прэс-канфэрэнцыі бярэ ўдзел упершыню Райнэр Лінднэр і Гебхарт Вайс падчас прэс-канфэрэнцыі